Вячэрніца гіганцкая
| Вячэрніца гіганцкая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Чатырохногія |
| Кляса | Сысуны |
| Падкляса | Зьвяры |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Рукакрылыя |
| Сямейства | Вечарнікавыя |
| Род | Вячэрніца (Nyctalus) |
| Від | Вячэрніца гіганцкая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Nyctalus lasiopterus (Schreber, 1780) | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Вячэрніца гіганцкая (Nyctalus lasiopterus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (гладканосых[1]).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 84–104 мм, размах крылаў 41–46 см, вага 41–76 г. Верх ад палевага да каштанава-рудага. Ніз трохі святлей сьпіны, вобласьці за вушамі цямней. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя. Вушы круглявыя, з скурнымі складкамі.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропе і Міжземнамор'і (Азэрбайджан, Беларусь, Баўгарыя, Вугоршчына, Грэцыя, Грузія, Іран, Гішпанія, Італія (укл. Сыцылія) Казахстан, Кіпр, Лібія, Малдова, Манака, Марока, Нямеччына, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Расея, Румынія, Славаччына, Славенія, Украіна, Турэччына, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швайцарыя).
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Nyctalus lasiopterus здабывае ежу ў зьмешаных і лісьцяных лясах і лясістых рачных далінах (апошнія асабліва падчас міграцыі). Сілкуецца вусякамі, але падчас міграцыі ў паўднёвай частцы арэала здабывае шмат дробных вераб'іных. Жыве групамі або невялікімі зграямі, часта разам зь іншымі відамі кажаноў.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Курскоў А. Гіганцкая вячэрніца Чырвоная кніга Беларусі Праверана 30 жніўня 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |