Сьпіс вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну
Вялікі магістар, гохмайстар (па-нямецку: Hochmeister, па-лацінску: Magister generalis) — вярхоўны кіраўнік Тэўтонскага Ордэну. Адпавядае пасадам вялікіх магістраў іншых рыцарскіх ордэнаў і вярхоўнаму настаяцелю ў неваенных рэлігійных ордэнах. Гохмайстар, літаральна «высокі майстар», ужываецца толькі ў дачыненьні да вялікага магістру Тэўтонскага Ордэну, а нямецкае Großmeister («вялікі майстар») — у дачыненьні да кіраўнікоў астатніх ордэнаў.
Герб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб вялікага магістра ўяўляе сабой чорны крыж на срэбным фоне. Унутры разьмешчаны залаты крыж зь лілеямі на вяршынах. У сярэдзіне крыжа разьмешчаны геральдычны шыхт з чорным арлом на залатым фоне.
Тытул
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова поўная назва тытулу па-лацінску гучала як Magister Hospitalis Sancte Marie Alemannorum Jerosolimitani. З 1216 року ўжываецца поўны тытул Magister Hospitalis Domus Sancte Marie Theutonicorum Jerosolimitani («Майстар Шпітальнага Дому Сьв. Марыі германцаў у Ерусаліме»).
Пераемнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У параўнаньні зь іншымі сярэднявечнымі ўрадамі, перадача ўлады ў Тэўтонскім Ордэне адбывалася рацыянальна. Па сьмерці вялікага магістра віцэ-майстар склікаў капітул зь вядучых саноўнікаў ордэну. Капітул абіраў калегію выбарцаў з дванаццаці чалавек: сямі рыцараў, чатырох сяржантаў і сьвятара. Пераможца вызначаўся большасьцю галасоў. Такі спосаб звычайна дазваляў абраць новага кіраўніка ордэну цягам трох месяцаў[1].
Прэтэндэнты на пост вялікага майстра мелі вопыт кіраваньня адміністрацыйнай адзінкай у ордэне і звычайна абіраліся па заслугах, а не па паходжаньні[2]. Гэткі парадак дзейнічаў да пачатку заняпаду Ордэну пасьля абраньня Фрыдрыха Саксонскага і Альбрэхта Гагэнцолерна фон Брандэнбурга-Ансбаха, прадстаўнікоў магутных дынастыяў Вэтынаў і Гагэнцолернаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі сядзібай Тэўтонскага Ордэну быў Ака, вялікія магістры ў асноўным знаходзіліся пры дварох Папы рымскага і Імпэратара[3]. Найбольшай магутнасьці вялікія магістры дасягнулі пасьля заваёвы ў XIII стагодзьдзі Прусіі падчас паўночных крыжовых паходаў і стварэньня мілітарызаванае манаскай дзяржавы (Ordenstaat), якая праіснавала да 1525 року. Пасьля таго, як у 1309 року сталіца Ордэну была перанесеная з Вэнэцыі ў Марыенбург, магутнасьць вялікага майстру дасягнула свайго піку. Ён меў максымальны кантроль над Прусіяй, камандоўцы якой былі ў ягоным падпарадкаваньні. Калі капітул зьбіраўся ў Эльбінгу, вялікі магістар меў права скарыстаць свой уплыў для правядзеньня прапанаваных ім адміністрацыйных мераў[2]. Вялікі магістар таксама выконваў абавязкі кашталяну Марыенбургу і меў памочнікам скарбніка. Ён таксама зьяўляўся чальцом Ганзейскай лігі, што дазваляла яму атрымоўваць частку прыбытку ад збору мытаў[4].
Вялікі магістар Альбрэхт фон Брандэнбург-Ансбах прыняў лютаранства і ў 1525 року пераўтварыў Ордэн у сэкулярнае лютаранскае герцагства Прусія. Тым ня меней, тэрыторыі ў Нямеччыне і аўтаномнай Лівоніі засталіся пад уладаю Тэўтонскага Ордэну. Паколькі астатняй часткай Нямеччыны кіраваў Deutschmeister, тытулы Hochmeister і Deutschmeister былі аб’яднаныя падчас валадараньня Вальтэра фон Кронбэрга, пастаўленага імпэратарам Карлам V. Такі падвойны тытул праіснаваў да 1923 року.
Нягледзячы на тое, што ў цяперашні час Тэўтонскі Ордэн зьяўляецца мірным каталіцкім ордэнам, яго кіраўнік па-ранейшаму носіць тытул вялікага магістра.
Кіраўнікі лекарскага брацтва (1190—1198)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньню рыцарскага ордэну папярэднічала шпітальнае брацтва, створанае для падтрымкі нямецкіх пілігрымаў у палястынскіх землях. Лічыцца, што заснавальнікі шпіталя аказвалі дапамогу параненым хрысьціянам у Ацы каля 1190 року. Зьвесткі пра гэты этап гісторыі ня маюць цэласнага характару. Кіраўнікі брацтва насілі тытулы майстар, прыёр ці настаяцель.
Ака (1190—1198)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зібранд (1190—1192), заснавальнік і першы кіраўнік брацтва
- Герхард (1192—1193/1194)
- Генрых (1193/1194 — 1195), прыёр
- Ульрых (1195—1196)
- Генрых (1196—1198; магчыма, Генрых Вальпат фон Басэнхайм), настаяцель
Ваенны ордэн (Ritterorden) (1198—1525)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў 1198 року на базе нямецкага шпіталя ордэн знаходзіўся пад вялікім уплывам «старэйшых» рыцарскіх ордэнаў: гаспітальераў і тампліераў. Самае галоўнае адрозьненьне ордэну ад гэтых брацтваў заключалася ў яго нацыянальным прынцыпе: Тэўтонскі ордэн ад пачатку пазыцыянаваў сябе як ордэн для абароны нямецкіх паломнікаў у Палястыне.
Ака (1198 — каля 1230)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя вялікія магістры ордэну не атрымалі значнага апісаньня ў гістарыяграфіі. Аднак імі была праведзеная вялізная праца па стварэньні незалежнага Ордэна. Быў прыняты статут, сфармаваная структура кіраваньня ордэнам. Месца рэзыдэнцыі магістраў, Ака, была абраная праз зручнае геаграфічнае разьмяшчэньне ля мора на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў.
- Генрых Вальпат фон Басэнгайм (1198—1200)
- Ота фон Кэрпэн (1200—1206)
- Генрых фон Туна (1206—1209)
- Герман фон Зальца (1209—1239)
Манфор (каля 1230—1271)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Конрад фон Турынген (1239—1240)
- Гергард фон Мальбэрг (1241—1244)
- Генрых фог Гогэнлёэ (1244—1249)
- Гюнтэр фон Вюлерсьлебэн (1249—1252)
- Попа фон Астэрна (1252—1257)
- Вільгельм фон Урэнбах (1253 — ?) — выбраны ў апазыцыю да Поппа фон Астэрна
- Ганно фон Зангэргаўзэн (1257—1274)
Ака (1271—1291)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гартман фон Гэльдрунгэн (1274—1283)
- Буркхард фон Швандэн (1283—1290)
Вэнэцыя (1291—1309)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Конрад фон Фойхтвангэн (1290—1297)
- Готфрыд фон Гогэнлёэ (1297—1302)
- Зігфрыд фон Фойхтвангэн (1302—1310)
Марыенбург (1309—1457)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карл Бэсарт фон Трыр (1311—1324)
- Вэрнэр фон Орзэльн (1324—1330)
- Лютэр фон Браўншвайг, таксама вядомы як Лётар (1331—1335)
- Дытрых фон Альтэнбург (1335—1341)
- Людольф Кёніг фон Ватцаў (1342—1345)
- Генрых Дузэмэр фон Арфбэрг (1345—1351)
- Вінрых фон Кніпродэ (1351—1382)
- Конрад Цёльнэр фон Ротэнштайн (1382—1390)
- Конрад фон Валенродэ (1391—1393)
- Конрад фон Юнгінгэн (1393—1407)
- Ульрых фон Юнгінгэн (1407—1410)
- Генрых фон Пляўэн (1410—1413)
- Міхаэль Кюхмайстэр фон Штэрнбэрг (1414—1422)
- Пауль фон Русдорф (1423—1440)
- Конрад фон Эрліхсгаўзэн (1441—1449)
Каралявец (1457—1525)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Людвіг фон Эрліхсгаўзэн (1450—1467)
- Генрых Ройс фон Пляўэн (1467—1470)
- Генрых Рэфле фон Рыхтэнбэрг (1470—1477)
- Марцін Трухзэс фон Вэтцгаўзэн (1477—1489)
- Ёган фон Тыфэн (1489—1497)
- Фрыдрых Саксонскі (1497—1510)
- Альбрэхт Гагэнцолерн фон Брандэнбург-Ансбах (1510—1525)
Альбэрт прыняў лютэранства і ператварыў ордэнскую дзяржаву ў сэкулярнае Прускае герцагства.
Вялікія магістры і нямецкія магістры (1525—1929)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Калі рыцары згубілі сваю дзяржаву ў Прусіі, у іхняе ўласнасьці засталіся толькі землі ў розных частках Нямеччыны, якія ўзначальваў нямецкі магістр. Праз гэта абодва тытулы былі аб’яднаныя. Вялікі магістар стал менавацца вялікі і нямецкі магістар. Праз саслабленьне ордэн у пошуках дадатковых сродкаў існаваньня збліжаецца з імпэратарамі Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Пасьля таго, як у 1590 року імпэратар Рудольф II фактычна прызначае на пасаду вялікага магістра свайго брата Максымільяна III Аўстрыйскага, ордэн цалкам трапляе пад уплыў дынастыі Габсбургаў. Пасьля гэтага ажно да 1923 року Габсбургі кіравалі дзейнасьцю ордэну.
Мэргэнтхайм (1525—1809)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вальтэр фон Кронбэрг (1527—1543) (у яго часы былі аб’яднаныя тытулы)
- Вольфганг Шутцбар (1543—1566)
- Георг Гундт фон Вэкгайм (1566—1572)
- Генрых фон Бобэнгаўзэн (1572—1590)
- Максіміліян Аўстрыйскі (1590—1618)
- Карл Аўстрыйскі (1619—1624)
- Ёган Ойстах фон Вэстэрнах (1625—1627)
- Ёган Каспар фон Штадыён (1627—1641)
- Леапольд Вільгельм Аўстрыйскі (1641—1662)
- Карл Ёзэф Аўстрыйскі (1662—1664)
- Ёган Каспар фон Ампрынгэн (1664—1684)
- Людвіг Антон Пфальц-Нойбурскі (1685—1694)
- Людвіг Франц Пфальц-Нойбурскі (1694—1732)
- Клемент Аўгуст Баварскі (1732—1761)
- Карл Аляксандар Лярэнскі (1761—1780)
- Максімільян Франц Аўстрыйскі (1780—1801)
- Карл Людвіг Аўстрыйскі (1801—1804)
Вена (1809—1923)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Віктар Аўстрыйскі (1804—1835) (пасада робіцца спадчыннай у правячым доме Аўстрыі)
- Максіміліян Ёзэф (1835—1863)
- Вільгельм Франц Карл Аўстрыйскі (1863—1894)
- Ойгэн Фэрдынанд Піюс Бэрнгард Аўстрыйскі (1894—1923) (пасада перастае быць спадчыннай)
- Норбэрт Кляйн (1923—1933)
1923 — сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1923 року ордэн страціў статус рыцарскага і стаў клерыкальным. У цяперашні час займаецца таксама дабрачыннай, гаспадарчай і навуковай дзейнасьцю.
- Норбэрт Кляйн (1923—1933)
- Пауль Гайдэр (1933—1936)
- Робэрт Шэльцкі (1936—1948)
- Марыян Тумлер (1948—1970)
- Ільдэфонс Паўлер (1970—1988)
- Арнольд Отмар Віланд (1988—2000)
- Бруна Плятэр (з 2000)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Erik Christiansen Паўночныя крыжовыя паходы = The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — С. 203. — ISBN 0-14-026653-4
- ^ а б Erik Christiansen Паўночныя крыжовыя паходы = The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — С. 204. — ISBN 0-14-026653-4
- ^ Erik Christiansen Паўночныя крыжовыя паходы = The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — С. 78. — ISBN 0-14-026653-4
- ^ Erik Christiansen Паўночныя крыжовыя паходы = The Northern Crusades. — London: Penguin Books, 1997. — С. 205. — ISBN 0-14-026653-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Баранаў А. (29 чэрвеня 2007) Сьпіс вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну (рас.). "Интернет-проект "История ордена Храма". Праверана 23 ліпеня 2010 г.
- The Crusades Wiki