Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Сьпіс вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Слоўнік НН падае, што слушнай назвай будзе Ордэна [1]. Прапаную перанесьці. —zedlik 22:47, 1 жніўня 2010 (UTC)

Правапіс канчаткаў роднага склону мужчынскага роду. --Taravyvan Adijene 21:03, 3 жніўня 2010 (UTC)
Ужывальнасьць "ордэну" значна меншая. І адназначна адносіць яго да словаў іншамоўнага паходжаньня немагчыма. Ня ўсе іншамоўныя словы на у" скланяюцца: кампутара, тэлевізара, тэлефона... Сюды і ордэн добра ўпісваецца. БКП-2005 не разглядае гэтае пытаньне, але кажа, што ўсё, што не акрэсьлена ў БКП, ёсьць у акадэмічным правапісы. Wizardist г 21:11, 3 жніўня 2010 (UTC)
Ня ўсё. Відаць, тое, што супадае, — не разглядаецца. Аднак адсюль не вынікае, што тое, што не разглядаецца, супадае. —zedlik 21:55, 3 жніўня 2010 (UTC)
Там унізе ёсьць сэкцыя пра геаграфічныя назвы, дзе сказана, што зь імі можа быць як заўгодна :) Насамрэч, я паглядзеў, варыянт з у дастаткова шырока ўжываецца, прычым пераважна ў крыніцах клясычным правапісам, хаця ёсьць і наркамаўкай. Свабода практычна заўжды выкарыстоўвае у. У прынцыпе, я сваю прапанову здымаю, але ўсё роўна не зразумела, які варыянт будзе слушным. —zedlik 21:55, 3 жніўня 2010 (UTC)
Ну вось і добра. Тым болей што Ордэн — ня вельмі геаграфічная назва. :-) --Taravyvan Adijene 21:59, 3 жніўня 2010 (UTC)
Дык такім самым чынам можна сказаць, што гэта рэч-прылада-непадзельны прадмет :) —zedlik 22:23, 3 жніўня 2010 (UTC)
Я бы патлумачыў гэта наступным чынам: у слоўніку НН «ордэн» з малой літары, таму верагодна маецца на ўвазе канкрэтны прадмет, то бок мэдаль, і ён сапраўды падпадае пад правіла, дзе для канкрэтных прадметаў у родным склоне канчаткам будзе -а. А вось «ордэн» у выпадку з Тэўтонскім — гэта ўжо зборны абстрактны панятак, які вызначае нейкую супольнасьць, а не канкрэтны прадмет, таму тут можа быць і канчатак -у. Адпаведна ўзьнікае і разыходжаньне ў крыніцах. --Red_Winged_Duck 10:02, 4 жніўня 2010 (UTC)
Ну то калі будзем назад усе катэгорыі пераймяноўваць? :-) --Taravyvan Adijene 10:35, 4 жніўня 2010 (UTC)
Я магу пераназваць усё робатам, проста трэба канчаткова дамовіцца наконт адзінага варыянту (і, магчыма, нават уключыць у ВП:ПНА да моманту зьяўленьня скланеньня ў аўтарытэтнай літаратуры доказаў той ці іншай формы). І таксама Ордэн — зь вялікай ці з малой? У нас зь вялікай, але ў большасьці крыніцаў — з малой. —zedlik 18:34, 4 жніўня 2010 (UTC)
Ня ведаю, адкуль у нас павялося зь вялікай. Можа быць, каб адрозьніваць ад ордэну, каторы амаль што мэдаль. А які варыянт абраць зараз — але гэта, зрэшты, ня вельмі істотна. --Taravyvan Adijene 16:23, 8 жніўня 2010 (UTC)
Так, згодны, што ня вельмі істотна, але проста варта вызначыцца, калі ўжо пачалі разьбірацца з гэтай тэмай, как тут больш не было пятаньняў. Прапаную тады варыянт Тэўтонскі ордэн і скланеньне Тэўтонскага ордэну. Ці ўсё тут добра? Калі няма пярэчаньняў, то перанясу катэгорыі празь дзень-другі. —zedlik 13:10, 9 жніўня 2010 (UTC)
Ну, я за Ордэн і Ордэну. Але, паўтаруся, гэта ня вельмі істотна, калі што якое. --Taravyvan Adijene 17:59, 9 жніўня 2010 (UTC)
Слушна, проста апроч гэтага можа быць іншы варыянт, што словаўтварэньне канкрэтнага прадмету магло быць перанесенае на назву дзяржавы. —zedlik 18:34, 4 жніўня 2010 (UTC)