Перайсьці да зьместу

Вэртыкаль Каленкавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вэртыкаль Калінкавічы»)
Вэртыкаль
Заснаваны 1996
Горад Каленкавічы, Беларусь
Стадыён СДЮШАР-2
Умяшчальнасьць: 3000
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 4 месца (Гомельскі дывізіён)

«Вэртыкаль» — беларускі футбольны клюб з гораду Каленкавічы. Найлепшым дасягненьнем каманды зьяўляецца 13 месца ў першай лізе ў сэзоне 2003 году.

З часу стварэньня ў 1996 годзе клюб гуляў у Другой лізе. У 2003—2004 гадоў правёў два сэзоны ў Першай лізе, але потым вярнуўся ў лігу ніжэй.

У пачатку 2012 году празь фінансавыя цяжкасьці клюб ня быў дапушчаны да розыгрышу Другой лігі[1]. У сэзонах 2012 і 2013 гадоў каленкавіцкі клюб выступаў у чэмпіянаце вобласьці, у 2013 годзе здолеў стаць чэмпіёнам Гомельскай вобласьці. У красавіку 2014 году стала вядома аб вяртаньні «Вэртыкалі» ў склад Другой лігі[2]. Правёўшы ў трэцім дывізіёне тры сэзоны, у пачатку 2017 году каманда зноў пакінула рэспубліканскую арэну[3].

У 2021 годзе ў выніку аб’яднаньня Другой лігі з чэмпіянатамі абласьцей «Вэртыкаль» была адроджаная і далучылася да Другой лігі. У Гомельскім дывізіёне «Вэртыкаль» звычайна ёсьць пасярэднім клюбам, займаючы апошнім часам месцы ў сярэдзіне табліцы. Гэтак у сэзоне 2022 годзе каленкавіцкі клюб фінішаваў на 4 месцы пасьля гомельскіх «Паперпраму» і «Лясгасу», а таксама мазырскага МНПЗ. Найлепшым бамбардзірам клюбу ў тым годзе стаў Сяргей Кашэвіч. У матчах супраць «Веткі» і рагачоўскага «Дняпра» зарабіў чатыры галы ў кожнай з сустрэчаў.

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2014Другая — А1022561118–35211/32
Другая — за 19 месца2020112–5
2015Другая — Б718531031–33181/32
Другая — за 13 месца1321012–2
2016Другая724951040–38321/16
2021Другая — Гомельскі51452721–36171/128
2022Другая — Гомельскі418112568–34351/64
2023Другая — Гомельскі1/64

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]