Нэўрацыркуляторная дыстанія
| Нэўрацыркуляторная дыстанія | |
| Сынонімы | вэгета-ссудзінная дыстанія |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | нэўралёгія |
| Сымптомы | слабасьць і галаўны боль |
| Ускладненьні | гіпэртанія, гіпатанія |
| Віды | сардэчы, дыхальны, дысдынамічны, тэрмарэгуляторны і дыспэпсічны |
| Прычыны | інфэкцыя, стрэс і шкодныя ўмовы працы |
| Фактары рызыкі | атлусьценьне, шкодныя звычкі |
| Мэтад дыягностыкі | электракардыяграма, рэнтгенаграфія грудзей |
| Прафіляктыка | высыпаньне, 4-разовае харчаваньне і штодзённая разьмінка |
| Лячэньне | масаж, гразелячэньне і псыхатэрапія |
| Лекі | настойкі валяр’яну, сардэчніку і жэньшэню |
Нэўрацыркулято́рная дыстані́я (НЦД) — разлад рэгуляцыі ссудзіннага тонусу.
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Немач прадухіляюць дастатковае высыпаньне, 4-разовае харчаваньне зь перавагай гародніны і садавіны і адмова ад шкодных звычак на карысьць штодзённай разьмінкі дзеля пераадоленьня стрэсу. Варта штодня гуляць на сьвежым паветры, пазьбягаць дадаваньня солі ў ежу і захоўваць здаровую вагу. Пры НЦД з паніжаным крывяным ціскам (гіпатанія) карысна на сьняданак і ў абед выпіваць па кубку моцнай гарбаты або кавы (бяз цукру)[1].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нядужасьць выклікаюць інфэкцыя, стрэс і шкодныя ўмовы працы[1].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пры немачы адзначаюцца слабасьць, хуткая стамляльнасьць, плаксівасьць, раздражняльнасьць і галаўны боль. Паводле праяваў вылучаюць наступныя віды НЦД: 1) сардэчны — боль у сэрцы, сэрцабіцьцё, заміраньне ў сэры і перабоі ў сэрцы; 2) дыхальны — пачашчанае дыханьне, немагчымасьць зрабіць глыбокі ўжых і нечаканыя глыбокія ўдыхі; 3) дысдынамічны — павышэньне або паніжэньне артэрыяльнага ціску; 4) тэрмарэгуляторны — павышэньне тэмпэратуры цела да +37°С — +38°С або паніжэньне да менш як +35°С на кароткі (прыступ) або працяглы тэрмін, ці пастаянна; 5) дыспэпсічны — боль у жываце, млосьць, ваніты, адрыжка і парушэньне рухавасьці кішачніка праз стрэс[1].
Дыягностыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Для выяўленьня нядужасьці праводзіцца да 7 абсьледаваньняў у кардыёляга, нэўроляга і эндакрыноляга: электракардыяграма, рэнтгенаграфія грудной клеткі, ультрагукавое дасьледаваньне сэрца, брушной поласьці і шчытападобнай залозы, артастатычная проба, аналіз крыві на гармоны і содневы нагляд за артэрыяльным ціскам[1].
Лячэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нядужасьць лекуюць пры дапамозе найстоек валяр’яну і сардэчніку, якія аднаўляюць працу сэрца. Таксама прызначаюць электрасон і электрафарэз, масаж шыйнага і груднога аддзелаў хрыбетніка, а таксама азотныя, вуглякіслыя і радонавыя ванну і душ, абгортваньне і абліваньне. Урэшце для трываласьці да стрэсу і заразных хваробаў прапісваюць настойку жэньжэню. Пры паніжаным ціску прымаюць настойкі араліі, лімоньніку і элеўтэракоку[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |