Ігар Войтаў
Ігар Войтаў | |
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях | |
---|---|
26 чэрвеня 2009 — кастрычнік 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Мацюшкоў |
Наступнік: | Аляксандар Шумілін |
Першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў | |
1994 — 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 жніўня 1961 Менск, БССР |
Адукацыя: |
Ігар Вітальевіч Войтаў (нар. 15 жніўня 1961 годзе ў Менску) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (ад 2016 г.)[1].
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1983), Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1996). Доктар тэхнічных навук.
У 1993—1994 гадох працаваў у камітэце па экалёгіі БССР. У 1994—2002 гадох займаў пасаду першага намесьніка міністра прыродных рэсурсаў. У 2002—2014 гадох быў працаўніком Геаграфічнага факультэту БДУ[2]. Займаў пасаду прарэктара па эканоміцы і камэрцыйнай дзейнасьці БДУ[3]. З 2005 году быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях. 26 чэрвеня 2009 быў прызначаны старшынём гэтай установы [4]. Фармальна адстаўлены з пасады намесьніка старшыні быў толькі 3 дні пасьля [5]. У кастрычніку 2013 году звольнены з пасады старшыні дзяржаўнага камітэту. У 2014 годзе прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы і міжнародным навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту.
12 жніўня 2011 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В Технологическом университете сменился ректор (рас.). Наша Нива (3 марта 2016).
- ^ Войтов Игорь Витальевич (рас.) Белорусский государственный университет
- ^ Игорь Войтов TUT.BY
- ^ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 26 июня 2009 г. № 346 О назначении И. В. Войтова Председателем Государственного комитета по науке и технологиям Республики Беларусь(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 чэрвеня 2009 г. № 843Аб вызваленні І. В. Войтава і І. І. Шчэрбы ад займаемых пасад(недаступная спасылка)
- ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 августа 2011 г. № 1091 «Аб узнагароджанні І. В. Войтава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (5/34305) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Выпускнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў Менску
- Намесьнікі міністраў Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДУ
- Кіраўнікі дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Дактары тэхнічных навук