Вечаровы звон
«Вечаро́вы звон» (па-ангельску: Those Evening Bells, па-расейску: Вечерний звон) — папулярная расейская песьня на словы Івана Казлова і музыку Аляксандра Аляб’ева, напісаная ў 1828 року. Тэкст Казлова зьяўляецца вольным аўтарскім перакладам аднайменнага ангельскамоўнага вершу ірляндзкага пісьменьніка Томаса Мура.
Верш
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ангельскі арыгінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1818 року Томас Мур выдаў свой першы зборнік «Народныя арыі» (анг. National Airs), у які ўвайшлі ягоныя вершы і партытуры Джона Стывэнсана (1761—1833). Зборнік Мура ўваходзіў у сэрыю «Выбраных вядомых нацыянальных песьняў»; наступныя зборнікі ўлучалі ноты кампазытара Г. Бішапа з тэкстамі Мура на гішпанскія, партугальскія, італьянскія й іншыя эўрапейскія матывы.
Тэкст «Those Evening Bells» з падзагалоўкам «Air: The bells of St. Petersburg» уваходзіў у нізку «Расейскіх песьняў» (анг. Russian Airs). Нягледзячы на існаваньне шэрагу легендаў пра крыніцу, адкуль Мур узяў ідэю для свайго тэксту, ягонае дакладнае паходжаньне застаецца нявысьветленым. Паводле сьцьверджаньня аўтара і падзагалоўку («Арыя: Званы С.-Пецярбургу»), верш мае пэўныя вытокі ў нейкай мэлёдыі пра «званы Пецярбургу». Тым ня меней, спробы пошуку першакрыніцы не далі плёну.
У 1885 року ў кнізе «Дзе праўда? Гісторыя Афонскага манастыру» А. Каліноўскі[1] даводзіў, што «Вечаровы звон» — пераклад царкоўнай песьні грузінскага пісьменьніка XI стагодзьдзя Георгія Мтацміндэлі, рукапіс якога нібыта захаваўся ў Гелацкім манастыры ля Кутаісі[2]. Гэтую вэрсію спрабаваў пазьней даказаць і савецкі дасьледнік Міхаіл Аляксееў, аднак пошукі фактычнага матэрыялу не далі ніякіх станоўчых вынікаў і толькі прывялі навукоўца да высновы, што гэтая легенда пазбаўленая фактычных абгрунтаваньняў. Больш за тое, Аляксееў адзначыў, што «ўсе чатыры грузінскія тэксты „Вечаровага звону“, вядомыя з рукапісаў XIX стагодзьдзя, зьяўляюцца перакладамі верша Казлова».
Таксама сустракаюцца згадкі, што першакрыніцаю быў армянскі тэкст (называюць, напрыклад, імя Рыгора Наракаці), аднак гэтая вэрсія таксама ня мае доказаў і выглядае на яшчэ адну легенду. Акрамя таго, варта зазначыць, што ў царкоўнай архітэктуры на старадаўнім Каўказе званоў ня мелі, а выкарыстоўвалі кляпалы — мэталёвыя дошкі, у якія білі бы ў рэльс.
Такім чынам, праз адсутнасьць пэўных доказаў можна меркаваць, што Томас Мур не карыстаўся ані санкт-пецярбурскімі, ані грузінскімі, ані якімі-кольвек крыніцамі.
Верш «Those Evening Bells» быў вядомым у ангельскамоўным сьвеце. Так, першы радок зь яго згаданы ў ангельскім слоўніку цытатаў за 1919 рок[3]. Ангельскі гумарыст Томас Гуд спарадыраваў яго ў дзіцячых вершах: «Those Evening Bells, those Evening Bells, How many a tale their music tells, Of Yorkshire cakes and crumpets prime, And letters only just in time!..»[4]; а амэрыканскі пісьменьнік Брэт Гарт напісаў верш «The mission bells of Monterey»: «O bells that rang, O bells that sang…»[5]).
Пераклад на расейскую мову
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іван Казлоў, акрамя складаньня ўласных вершаў, займаўся таксама перакладамі сучаснай ангельскай паэзіі (Байрана, Чарльза Вольфа, Томаса Мура). Ягоны пераклад вершу «Those Evening Bells» быў напісаны, імаверна, у 1827 року, апублікаваны ў 1828. Казлоў зьмяніў страфічную пабудову перакладу — замест чатырохрадкоўяў выкарыстаў шасьцірадкоўі (з папарным рыфмаваньнем радкоў, як і ў арыгінале), тым самым ягоны верш атрымаўся даўжэйшым за арыгінал (18 радкоў замест 12).
Арыгінал Т. Мура | Верш І. Казлова | Беларускі пераклад (даслоўны) |
---|---|---|
(Air: The bells of St.Petersburg) |
(Арыя: Званы Санкт-Пецярбургу) | |
Those evening bells! Those evening bells! |
Вечерний звон, вечерний звон! |
Вечаровыя званы! Вечаровыя званы! |
На іншых мовах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову верш Томаса Мура пераклаў (пад назвай «О, вечаровыя званы») Лявон Баршчэўскі[6].
Існуюць таксама пераклады тэксту на нямецкую мову ў двух варыянтах[7]: Каралін Леанард Персан (1811—1899) і Гайнрых Гуга Персан (1816—1873), «O Abendglocken, Abendhall» (1845).
На польскую мову верш пераклалі Станіслаў Манюшка (1819—1872; паводле некаторых зьвестак, напісаў таксама й музыку) і жыхарка Пружан Варвара Шпакоўская (у дзявоцтве Міхалеўская, сястра Сэрафіна Міхалеўскага)[8]. А польскі паэт-эспэрантыст Антоні Грабоўскі пераклаў верш Томаса Мура на эспэранта. На гэтыя словы быў напісаны раманс «Sonoriloj de vespero» (бел. Вечаровыя званы), аднак ягоныя ноты (складзеныя расейскім кампазытарам Сяргеем Танеевым), не захаваліся[9], у адрозьненьне ад тэксту[10].
Пераклад на гішпанскую мову завецца «Campanas de Atardecer»[11] (бел. Вечаровы звон).
Песьня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вакальным выкананьні склалася традыцыя не выконваць увесь твор цалкам, а толькі частку яго.
Клясычны варыянт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прынята лічыць, што клясычным варыянтам музыкі да вершу Івана Казлова сталі ноты Аляксандра Аляб’ева, які напісаў музыку неўзабаве па выхадзе вершу Казлова ў друк. Раманс «Вечаровы звон» з музыкай Аляб’ева быў апублікаваны ў Маскве ў нізцы «Паўночны сьпявак» у 1828 року[12]. Напрыканцы 1820—1830‑х песьня здабыла папулярнасьць, і ўжо ў 1831 року мэлёдыя Аляб’ева ўвайшла ў фартэпіянную фантазію Л. Лянгера, фартэпіяннае пералажэньне невядомага аўтара ў «Музычным альбоме» на 1831 рок, а пасьля неаднакратна была аранжаваная шматлікімі кампазытарамі[13].
Ангельскі арыгінальны варыянт быў апублікаваны з партытурай, складзенай Джонам Стывэнсанам у «Selection of Popular National Airs». Сярод твораў іншых кампазытараў таксама згаданыя:[7]:
- Гэры Гіл (а-капэля)
- Чарлз Эдвард Айвз (1907)
- Гарві Ўортынгтан Люміс (1918, а-капэля)
- Генры Кэтэн (1848—1883)[14]
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А. Калиновский. Где правда? История Афонского Иверского монастыря. Исследование. СПб., 1885, стр. 12-13
- ^ Алексеев М. П. Томас Мур, его русские собеседники и корреспонденты // Международные связи русской литературы. — М.; Л.: 1963.
- ^ John Bartlett. Familiar Quotations, 10th ed
- ^ Thomas Hood (2004-08-19) Works
- ^ «Вечерний звон» из Монтерея. Брет Гарт
- ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
- ^ а б Those evening bells
- ^ Сэрафін Корчак-Міхалеўскі. Wędrująca Pieśń (пол.) Камунікат. Бельскі гостінэць № 4. Праверана 29 красавіка 2012 г.
- ^ Эргард Будагян. Тайна эсперантских романсов С. И. Танеева
- ^
Sonoriloj de vespero, sonoriloj de vespero!
Kiom ili rakontadas pri juneco kaj espero,
Pri la domo de gepatroj, pri la dolĉa kora ĝojo,
Kiam mi ilian sonon aŭdis je la lasta fojo!
(і яшчэ два куплеты) - ^ Youtube
- ^ А. Шурыгин. Вечерний звон. Из истории популярного русского романса (рас.)
- ^ Д. Н. Жаткин , С. В. Бобылева. Томас Мур и И. И. Козлов: диалог культур // № 52(2007) Проблемы образования, науки и культуры. Выпуск 22.(недаступная спасылка)
- ^ Those evening bells (music) /words by Thomas Moore; music by Henry Ketten
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ober, Kenneth H. ; Ober, Warren U. Kozlov’s translations of two English romantic poems.
- Назарова М. С. Мотив «Вечернего звона» в русской культуре. — 2004.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
- Ноты
- Партытура. Апр. і інстр. П. Шпітальнага
- Ноты. Апрацоўка для хора(недаступная спасылка)
- Відэазапісы на YouTube ў выкананьні:
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |