Васіль Сідаровіч
Васіль Сідаровіч | |
Дата нараджэньня | 1905 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1937 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Месца працы |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.
Васі́ль Лукі́ч Сідаро́віч (1905, в. Сівіца, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласьць — 1937, Чалябінск, НКВД) — беларускі мастак і графік.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнік камуністычнага падпольля Заходняе Беларусі. У 1926—1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію, наведваў мастацкую студыю Язэпа Драздовіча. Друкаваўся ў гімназійных пэрыядычных выданьнях «Золак», «Покліч», супрацоўнічаў з гумарыстычна-сатырычным часопісам «Маланка». З пачатку 1930-х эміграваў, як і іншыя заходне-беларускія мастакі, сябры па студыі Мікалай Васілеўскі, Раман Семашкевіч, у СССР. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Нейкі час працаваў сцэнографам у тэатры Чалябінску, дзе і быў рэпрэсаваны як эмігрант і выхадзец з заходне-беларускіх земляў.
Сэрыі графічных аркушаў Васіля Сідаровіча апублікаваныя ў Вільні ў 1920-я («Хоць гультаём мяне завуць, а з працы ўсе маёй жывуць», «Што Рыгор у сьвеце бачыў», «Беларусь, ты прабуджайся, ашукаць сябе ня дайся», «І на зямлі і пад зямлёй „апякун“ усё за табой» і іншыя), адлюстравалі праблемы і рэаліі палітычнага жыцьця Заходняе Беларусі часу знаходжаньня яе пад польскай уладай. Пэйзажы «Ручай», «Вясна», «Стагі за ваколіцай» (захаваліся ў прыватнай калекцыі) сьведчаць аб добрым адчуваньні мастаком асаблівасьцяў беларускага ляндшафту, яго калярыту і настраёвасьці.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскай губэрні
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Чалябінску
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні
- Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
- Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі
- Беларускія мастакі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Расстраляныя беларускія культурныя дзеячы