Васіль Гарбацэвіч
Васіль Гарбацэвіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 (19) красавіка 1893 |
Памёр | 17 верасьня 1985 (92 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | мэмуарыст, драматург, настаўнік |
Узнагароды | |
Васіль Савельевіч Гарбацэвіч (19 красавіка 1893, вёска Дукарка (цяпер Дукора), Пухавіцкі раён — 17 верасьня 1985, Дукора) — беларускі драматург, мэмуарыст, пэдагог. Адзін з заснавальнікаў беларускай савецкай драматургіі. Заслужаны настаўнік БССР (1947)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1913 годзе скончыў Рагачоўскую настаўніцкую сэмінарыю. Працаваў настаўнікам Лютаўскай земскай школы пад Сянно (1913—1915). Скончыў Менскі настаўніцкі інстытут (1918) і Беларускі дзяржаўны вышэйшы пэдагагічны інстытут (1933). Настаўнічаў у Дукорскай школе (1918—1924), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Магілёўскім пэдагагічным тэхнікуме (1924—1929).
Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк» (1925–1928).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 г. пад горадам Каневам быў цяжка паранены. Настаўнічаў ў вёсцы Дукора на Меншчыне (1933—1941, 1945–1957).
Сябра СП СССР з 1981 году.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся з 1923 г. Яго п’еса «Вясельле», напісаная на аснове беларускага вясельнага абраду, пастаўлена БДТ у 1921 годзе. Іншыя п’есы: «Чырвоныя кветкі Беларусі» (пра дзейнасьць дукорскіх партызан супраць польскіх жаўнераў) апублікавана і пастаўлена ў 1923 годзе, асобнае выданьне ў 1959; «К бяздоньню» (пастаўлена ў 1922 годзе), «Пад вішнёвымі садкамі» (апублікавана ў 1927 годзе), «Песьні нашых дзён» (прысьвечана калектывізацыі, 1930).
У 1983 годзе выйшаў зборнік п’ес «Чырвоныя кветкі Беларусі». Аўтар успамінаў пра сустрэчы з Максімам Багдановічам у Яраслаўлі («Шлях паэта», 1975).
Для творчасьці характэрна адчуваньне сучаснасьці, насычанасьць маляўнічымі фальклёрнымі матывамі, яркая сцэнічнасьць, глыбокае веданьне народнай мовы[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- ордэн Айчыннай вайны I ступені
- ^ Горбацевич Василий Саввич // Биографический справочник. — Менск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
- ^ Васіль Савіч Гарбацэвіч(недаступная спасылка)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. — С. 54.
- Гарбацэвіч Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995. — Т. 2. — С. 116.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X. — С. 121.
- Завадская, І. Тэатр аднаго настаўніка / І. Завадская // Роднае слова. — 2003. — № 4. — С. 102.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарбацэвіч Васіль Савіч(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 17 верасьня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Пухавіцкім раёне
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Беларускамоўныя пісьменьнікі
- Беларускія мэмуарысты
- Беларускія драматургі
- Сябры літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк»