Валеры Карніцкі
| Валеры Карніцкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 жніўня 1991[1] (34 гады) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Кронан[d] | |
| Нумар | 16 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010 | Смалявічы | 16 (2) |
| 2013 | Нёман-Агра | |
| 2014—2015 | Баранавічы | 37 (2) |
| 2016 | Дынама Берасьце | 8 (1) |
| 2016 | → Белшына | 8 (0) |
| 2017 | Смалявічы | 20 (0) |
| 2018 | Нёман-Агра | 12 (0) |
| 2019—2021 | Арсэнал Койданаў | 43 (2) |
| 2022— | Кронан[d] | 7 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Валеры Карніцкі (нар. 20 жніўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўпецкага «Кронану». Ягоны старэйшы брат, Аляксандар, таксама футбаліст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2010 годзе выступаў у Другой лізе за клюб «Вігвам» з Смалявічаў. Пазьней гуляў за міні-футбольны «Дынама-БНТУ», за спаўпецкі «Нёман» у чэмпіянаце Менскай вобласьці. У сакавіку 2014 году далучыўся да «Баранавічаў», зь якім выйграў Другую лігу. Пачатак сэзону 2015 году прапусьціў праз траўму, з чэрвеня вярнуў месца ў асноўным складзе каманды.
У лютым 2016 году выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама», і ў сакавіку падпісаў кантракт з клюбам[2]. 2 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, згуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць БАТЭ (1:4) на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У ліпені 2016 году быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[3], дзе спачатку не гуляў праз траўму, а зь верасьня пачаў праходзіць у асноўны склад.
У лютым 2017 году далучыўся да клюбу «Смалявічы-СТІ»[4][5]. Дапамог смалявічцам прасунуцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2017 году, аднак па заканчэньні сэзону пакінуў каманду. У лютым 2018 году быў на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[6], але ня даў рады. У выніку пачаў сэзон 2018 году ў складзе «Нёмана-Агра» ў Другой лізе[7]. У пачатку 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу», разам зь якім стаў пераможцам Другой лігі[8]. У сьнежні 2019 году падпісаў новы двухгадовы кантракт з клюбам[9]. Пакінуў «Арсэнал» у ліпені 2021 году. З пачатку 2023 году стаў выступаць у Другой лізе за стаўпецкі «Кронан».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 8 | 1 |
| Белшына | 8 | 0 | ||
| Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 20 | 0 |
| Нёман-Агра | 2018 | Другая ліга | 12 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Valeri Karnitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Дечко покидает брестское «Динамо», Карницкий уходит в аренду в «Белшину» (рас.)
- ↑ Валерий Карницкий перешел в «Смолевичи-СТИ»
- ↑ Валерий Карницкий стал игроком «Смолевичей-СТИ» (рас.)
- ↑ Тымонюк перешел в "Славию", Карницкий приехал на просмотр
- ↑ Вторая лига. Старт сезона. Чемпионат в чьем-то уме (рас.)
- ↑ «Арсенал» (Дзержинск). Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
- ↑ Валерий Карницкий подписал новый двухлетний контракт с "Арсеналом"
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 20 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Футбалісты клюбу «Кронан» Стоўпцы
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Нёман-Агра» Стоўпцы
- Футбалісты клюбу «Баранавічы»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Беларускія футбалісты