Вадзім Мілько
| Вадзім Мілько | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 жніўня 1986[1] (39 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2003 | Дынама-3 Кіеў[d] | 27 (0) |
| 2004—2008 | Дынама-2 Кіеў[d] | 76 (12) |
| 2006—2008 | Дынама Кіеў | 2 (0) |
| 2007—2009 | Харкаў[d] | 39 (0) |
| 2009—2012 | Зара Луганск | 44 (1) |
| 2012 | Ворскла Палтава | 2 (0) |
| 2013 | Белшына | 28 (3) |
| 2014—2016 | Слуцак | 71 (4) |
| 2017 | Верас Роўна | 1 (0) |
| 2017—2024 | Колас | 169 (13) |
| Зборныя | ||
| 2002 | Украіна (да 16)[d] | 4 (0) |
| 2002—2003 | Украіна (да 17)[d] | 9 (1) |
| 2003—2004 | Украіна (да 18)[d] | 7 (1) |
| 2004—2005 | Украіна (да 19)[d] | 15 (1) |
Вадзім Мілько (па-ўкраінску: Вадим Мілько; нар. 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — колішні ўкраінскі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футболам пачаў займацца з шасьці гадоў пад наглядам свайго бацькі, які быў прафэсійным футбалістам. У 13 гадоў паступіў у кіеўскі спортінтэрнат. Бацькі засталіся ў Первамайску. На адным з турніраў яго прыкмецілі прадстаўнікі «Дынама» і ў 2002 годзе ён трапіў у сыстэму гэтага клюбу. Менш за год выступаў за трэцюю каманду, пасьля чаго дабраўся да другой.
Дэбютаваў у «Дынама-3» 25 ліпеня 2002 году ў матчы супраць тэрнопальскай «Нівы», які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:3. У «Дынама-2» першы матч згуляў 18 ліпеня 2003 году ў матчы супраць «Мэталісту» (7:5). У галоўнай камандзе «Дынама» згуляў 17 чэрвеня 2007 году, які быў апошнім матчам кіяўлянаў у чэмпіянаце, тады кіяўляне гулялі другім складам супраць іншага сталічнага клюбу «Арсэналу» (0:1)[2]. Мілько адгуляў 72 хвіліны, пасьля чаго яго замяніў Дзяніс Алейнік.
Сэзон 2007—2008 гадоў пачаў у «Дынама», але згуляў толькі адну гульню ў 11-м туры супраць «Нафтавіку» (0:1). Другую палову сэзону правёў гуляючы на правах арэнды за клюб «Харкаў»[3]. Улетку 2012 году падпісаў кантракт з «Ворсклай»[4].
З 2014 году зьяўляецца гульцом дэбютанта Найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі клюбу «Слуцак», за які дэбютаваў 30 сакавіка 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць гарадзенскага «Нёману»[5]. У пачатку ліпеня 2014 году пакінуў «Слуцак»[6], але ўжо праз два тыдні вярнуўся ў каманду[7]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Верас» з Роўна[8].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vadym Milko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Арсенал К (Киев) — Динамо (Киев). Чемпионат.ру
- ↑ Харьков арендовал двоих динамовцев. football.ua
- ↑ Сапай и Милько — игроки Ворсклы. football.ua
- ↑ Свой первый матч в высшей лиге ФК «Слуцк» завершил победой. Інфа-Кур’ер
- ↑ Милько официально покинул «Слуцк» и продолжит карьеру в украинском клубе (рас.)
- ↑ Милько вернулся в «Слуцк» (рас.)
- ↑ «Верес» підписав Морозенка та Мілька (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Першамайску (Мікалаеўская вобласьць)
- Футбалісты клюбу «Дынама» Кіеў
- Футбалісты клюбу «Харкаў»
- Футбалісты клюбу «Зара» Луганск
- Футбалісты клюбу «Ворскла» Палтава
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Верас» Роўна
- Футбалісты клюбу «Колас» Каваліўка
- Украінскія футбалісты
