Бялінскія гербу Юноша
Бялі́нскія гербу Юноша (па-польску: Bielińscy) — польскі шляхецкі род гербу Юноша. Паводле Адама Банецкага прозьвішча паходзіць ад маёнтку Бяліна ў Цеханоўскім павеце. Ужо ў 15 стагодзьдзі былі вельмі разгалінаваным родам. Адна з галінаў дасягнула рангу магнатаў. У 1798 годзе ейныя прадстаўнікі атрымалі ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма III графскі тытул.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Земак Бялінскі, скарбнік чэрскі, у 11 ст. валодаў маёнткам Сакалова
Земак, кашталян цеханоўскі 1297, плоцкі 1298, ваявода плоцкі 1303—1305
Земак, кашталян вышагродзкі 1359
Дадзьбог зь Бяліна, у 1435 разам з сынамі прадаў частку Беліна Вяжбоўскаму
- Земак зь Цексіна (з Гонсек), падсудак 1422, судзьдзя земскі цеханоўскі 1427, чашнік цеханоўскі 1440. У 1422 атрымаў ад князя Януша 30 ланаў лесу ў цеханоўскай зямлі, у 1440 набыў Ранчае.
- Дадзьбог зь Лелева й Гонсіна, ж. — 1460 Аляксандра
- Ян Лялеўскі, у 1493 удзельнічаў у падзеле маёмасьці дзядзькі Земака, разам з братам атрымаў Гонскі, Будзішына й Будзіскую Волю ў чэрскай зямлі, у 1521 атрымаў розныя прывілеі ад мазавецкіх князёў для свае сям’і
- Земак Бялінскі з Патычы, у 1493 удзельнічаў у падзеле маёмасьці дзядзькі Земака, разам з братам атрымаў Гонскі, Будзішына й Будзіскую Волю ў чэрскай зямлі, у 1513 валодаў вёскай Патыча пад Чэрскам
- Земак (Кобальт) з Гонсек, Цексіна й Барукова (? — 1493?), харужы вышагродзкі 1462, судзьдзя вышагродзкі й закрочымскі 1464, кашталян вышагродзкі 1470, у 1486 прадаў Цексіна й Барукова за 3000 капы грошаў Земаку Бялінскаму; ж. — 1) Катажына Крыская, дачка плоцкага ваяводы Нінагнева Крыскага; 2) Катажына Варшавіцкая
- Якуб
- Станіслаў, у 1448 судзіўся з Завішам з Глоскава
- Ян зь Бяліна, у 1493 удзельнічаў у падзеле маёмасьці дзядзькі Земака, атрымаў Барукова, Бяліна, Дранжова ў цеханоўскім павеце, падсудак цеханоўскі ў 1507, частка ягоных нашчадкаў прыняла прозьвішча Барукоўскія
- Земак з Госткава (? — 1517), у 1488 атрымаў розныя прывілеі, у 1493 удзельнічаў у падзеле маёмасьці дзядзькі Земака, атрымаў Цексіна, часткі Госткава, Раздзалі й Сакалова, харужы ў 1507, чашнік цеханоўскі ў 1513, кашталян цеханоўскі 1516, кашталян вышагродзкі 1517
- Станіслаў, у 1539 атрымаў пацьверджаньне прывілеяў ад Жыгімонта Старога
- Ян (? — 1546), біскуп плоцкі 1546
- Дадзьбог зь Лелева й Гонсіна, ж. — 1460 Аляксандра
- Ян
- Якуб
- Томаш
- Міколай
- Адам
Нашчадкі Земака з Госткава Бялінскага (? — 1517)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Якуб з Сакалова (? — 1583), біскуп ляцэдэмонскі, суфраган плоцкі
Якуб з Цэксіна
- Адам, у 1601 разам з братам вызначылі пасагі сваім сёстрам, скарбнік закрочымскі 1616
- Войцех (?-да 1645), у 1601 разам з братам вызначылі пасагі сваім сёстрам, ж. — Ганна Хадзынская (?-пасьля 1645)
- Дарота
- Альжбета
- Катажына
Зоф’я з Цэксіна, м. — у 1615 Ян Русецкі, скарбнік варшаўскі
Адам на Цэксіне, лоўчы закрочымскі 1653
Валерыян на Гасткове (узг. 1674)
Чэрская лінія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Войцех (? — да 1660), староста млаўскі 1648, ж. — Н. (? — пасьля 1660)
- Францішак (? — 1685, Варшава), падпалкоўнік, пасьля палкоўнік каронных войскаў, падчашы плоцкі да 1659, рыпінскі староста да 1660, староста млаўскі ад 1660, падкаморы плоцкі 1661, мечнік каронны й адміністрратар мальбарскае эканоміі 1667. У 1672 у Ляшчынскага выкупіў мальбарскае староства, староста асецкі 1674, ваявода мальбарскі. У 1674 на канвакацыйным сойме абраны маршалкам пасольскага кола, тады ж абраны да рады з боку прымаса й да кіраваньня замойскай ардынацыяй, у 1678 дэпутат рады з боку караля, у 1679 маршалак трыбуналу кароннага. Валодаў маёнткамі Стжагоцін (збудаваў там касьцёл і запрасіў туды місыянэраў), Атвоцак ад 1663, Кавалевічы й Скашоў ад 1670, Шрэнск ад 1679. Пахаваны ў Касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. Ж. — Ганна з Акерстофаў (у першым шлюбе Могль)
- Тарэса, м. — Томаш Дзялынскі, ваявода хэлмінскі
- Казімеж Людвік (? — 24 сакавіка 1713), маршалак вялікі каронны ад 1702, ж. — Людвіка Марыя Морштын (?-каля 1717)
- Катажына, м. — 1) Якуб Патоцкі, староста чэгірынскі; 2) барон дэ Бэзэнваль
- Уршуля (? — пасьля 1747), м. — Антоні Чармінскі, кашталян малагоскі
- Тарэса, м. — Багуслаў Лубенскі, кашталян сандамерскі
- Марыя Ганна (каля 1685—1730), м. — 1) 1698 Эрнэст Багуслаў Дэнгаф, падкаморы вялікі літоўскі (разьвяліся); 2) князь Ежы Ігнацы Любамірскі, пісар польны каронны
- Францішак (1683—1766) — маршалак вялікі каронны, ваявода хэлмінскі 1725—1732. Ж. — (1730 Варшава) Дарота Генрыета з Пшэбэндоўскіх, падскарбянка вялікая каронная, удава Яна Мікалая Радзівіла, новагародзкага ваяводы
- Міхал, староста штумскі ад 1724, чашнік каронны ад 1725, ваявода хэлмінскі й падскарбі прускіх земляў ад 1738. У 1733 разам з братам падпісаў акт варшаўскае генэральнае канфэдэрацыі. Ж. — 1) (разьвяліся) Аўрора Марыя з графаў Рутоўскіх, дачка караля Аўгуста Моцнага; 2) Тэкля з Паплоўскіх, валынская кашталянка
- Францішак (1742—1809) — генэрал-маёр, пісар вялікі каронны 1784—1793. Ж. — Крыстына з князёў Сангушкаў, маршалкаўна вялікая ліоўская
- Тэкля, м. — Фэлікс Любенскі, староста накельскі
- Ёанна, м. — Юзаф Ян Нэпамуцэн Веляпольскі, маркграф Мышкоўскі, ардынат пінчоўскі
- Барбара, м. — Рох Касоўскі, падскарбі вялікі каронны
- Павал, не пакінуў нашчадкаў
- Юзаф, ж. — Юзэфа зь Дзялынскіх
- Аўгуст (?-1852), не пакінуў нашчадкаў, ж. — Ганарына з Русаноўскіх
- Станіслаў Костка (?-1812), маршалак надворны каронны. Ж. — княжна Галіцына (?-1827, Саратаў)
- Юлія, м. — граф Павал Бобрынскі
- Францішак
- Станіслаў
- Ізабэля, м. — Францішак Веляпольскі, маркграф Мышкоўскі, ардынат пінчоўскі, маршалак надворны каронны
- Францішак (1742—1809) — генэрал-маёр, пісар вялікі каронны 1784—1793. Ж. — Крыстына з князёў Сангушкаў, маршалкаўна вялікая ліоўская
Габрыель Банавэнтура на Бяліне, пробашч у Ясенцы ў 1635, пасьля канонік варшаўскі й пробашч у Гройцу
Марыяна, дачка Яна, м. — у 1639 Якуб Пагажэльскі
Ганна, м. — у 1634 Геранім Казятульскі
Ганна, д. Кацпра, м. — у 1648 Марцін Кажухоўскі
Эўзэбіюш, дзедзіч на Тартаніцы ў 1652
Ян, канонік варшаўскі й плоцкі, сакратар каралеўскі 1671
Мікалай, сын Ваўжынца, у 1680 прадаў Падлесьсе й Кусы
Павал, пробашч у Гашчыне 1707
?
- Войцех
- Станіслаў
- Ганна (?-1701), м. — Томаш Пятроўскі
Якуб, ж. — Ганна Кухарская
Антоні (узг. 1748), сын Станіслава й Юстыны са Станішэўскіх, ж. — Зоф’я з Галкоўскіх
Ганна (узг. 1701), м. — Уладыслаў Лісіцкі
Багуміл (узг. 1733), сын Стэфана (?-да 1710) і Эвы з Лыхоўскіх
Томаш (узг. Каля 1740), сын Фэлікса й Эвы з Кудзельскіх, ж. — Марыяна з Санкоўскіх
Ядзьвіга, м. — Юзаф Хжанстоўскі (?-да 1764)
Тэадор, пісар земскі дрогіцкі 1765
Антоні, падпрэор сецяхоўскага кляштару ў 1779
Зузана (?-пасьля 1779), м. — Караль Езерскі, кашталяніч лукоўскі
Мікалай, удзельнік бітвы пад Венай ў 1683
Томаш, капітан міліцыі кароннага скарбу, лясьнік кнышынскі 1774—1775
Францішак, стольнікавіч ломжынскі 1749
Браты Матэвуш і Анджэй, заключылі дамову з Пшазьдзецкім у 1798
Мікалай, чашнік закрочымскі 1648
Ян Войцех і Казімеж, старосьціч млаўскі, у 1648 падпісалі элекцыю Яна Казімера
Мэльхіёр, падчашы закрочымскі 1664
Адам, падчашы плоцкі 1676
Адам, стольнік закрочымскі 1631, падкаморы 1650, ж. — Марыяна з Кавалькоўскіх (?-1665)
Адам (?-1716), кашталян закрочымскі
Мацей, сын Ежы й Марыяны з Навіцкіх, пацьвердзіў шляхецтва з прыдомкам Пышнік у пжамыскім земскім судзе
Францішак, ж. — Катажына з Рыбінскіх
- Казімеж, бурграф гродзкі дрогіцкі, у 1732 прадаў частку Рыбна, у 1746 набыў Паднясеньне, лоўчы оўруцкі, ж. — Барбара Грахоўская
- Марыяна
- Ганна
- Францішка
Казімеж, ж. — Ганна з Часноўскіх
- Павал Францішак, стольнік ломжынскі, у 1781 прадаў Пнеўскім частку на Сульбінах, ж. — Катажына з Чалкоўскіх
Габрыэль (?-пасьля 1761), падчашы мальбарскі, ж. — (каля 1730) Тарсыля з Сакалінскіх (?-пасьля 1764)
- Юзаф
- Казімеж
- Людвіка, м. — 1) Канстанты Гурка; 2) Нямчэўскі
- Тарэса, м. — Якуб Заленскі
Адам, пасол на сойм 1764
- Мацей
- Томаш, пацьвердзіў шляхецтва ў Царстве Польскім у 1838
Юзаф, рэгент земскі дрогіцкі ў 1780
- Аўгуст, пацьвердзіў шляхецтва ў Царстве Польскім у 1839
Якуб, ж. — Зоф’я Боркаўна
- Адам (узг. 1663)
- Катажына, м. — Ян Дамбінскі
- Зоф’я
Якуб, у 1783 зацьвердзіў шляхецтва ў чахоўскім земскім судзе, ж. — Ганна з Гурніцкіх
- Міхал Клемэнс Станіслаў (1764, Кабылянца-?)
Іншыя прадстаўнікі роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адам з Гонсек, ж. — у 1480 Альжбета Варшавіцкая
Ян, падкаморы
Земак, харужы закрочымскі 1510
Ян, ж. — у 1523 Марта Міхалоўская
Ян, канонік варшаўскі, плоцкі й пултускі, сакратар каралеўскі 1533
Тэрэнцыюш (Земак) з Барукова, ж. — Ганна Лялеўская гербу Любіч
- Ян, канонік познанскі 1559
Войцех, стольнік закрочымскі 1575
- Катажына, м. — у 1564 Антоні Цеханавецкі
- Атылія, м. — 1) Станіслаў Цеханавецкі; 2) Войцех Праўдзіц Гастомскі
- Якуб, ж. — 1589 Альжбета Гурская, д. Станіслава з Залесься
Станіслаў і Ян, сыны Яна, у 1581 у Ганны, дачкі Тэрэнцыюша Бялінскага, набылі Сакалоўку ў цеханоўскім павеце
Войцех, сакратар каралеўскі, плябан у Чэрску ў 1585 Станіслаў і Дарота, дзеці Анджэя (узг. 1606 у Варшаве)
Мікалай, паборца варшаўскі 1610
Мікалай, сын Станіслава (узг. 1616 у Варшаве)
Анджэй, сын Войцеха (узг. 1614 у Варшаве)
Войцех, жанаты з Альжбетай (узг. 1642 у Варшаве)
Шыман, жанаты з Катажынай (узг. 1644 у Варшаве)
Мікалай, войскі плоцкі да 1640
Анджэй, сын Марціна (узг. 1684 у Варшаве)
Павал, сын Мікалая, жанаты з Ганнай Цеханавецкай (узг. 1694 у Варшаве)
Мікалай Караль, сын Яна (узг. 1695 у Варшаве)
Якуб, падчашы нурскі, у 1648 падпісаў элекцыю Яна Казімера
Вядомыя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Казімеж Людвік Бялінскі — маршалак вялікі каронны
- Францішак Бялінскі (1683-1766) — маршалак вялікі каронны
- Міхал Бялінскі — ваявода хэлмінскі
- Францішак Бялінскі (1742—1809) — пісар вялікі каронны
- Станіслаў Костка Бялінскі — маршалак гарадзенскага сойму ў 1793