Казімеж Людвік Бялінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Казі́меж Лю́двік Бялі́нскі (па-польску: Kazimierz Ludwik Bieliński; ? — 24 сакавіка 1713) — маршалак вялікі каронны, падкаморы надворны каронны, маршалак сойму, дыплямат. З шляхецкага роду Бялінскіх гербу Юноша.

У 1682 ажаніўся зь Людвікай Марыяй Морштын, дачкой Анджэя Морштына, у выніку чаго зблізіўся з прафранцускай партыяй. Староста тухольскі ад 1679, млаўскі 1685-1693, мальбарскі, асецкі, у 1689 падкаморы каронны, староста чэрскі 1693. Пасол на соймы ў 1683, 1688, 1690. У 1688 падпісаў у Бэрліне дамову пра дасыл у Рэч Паспалітую, якая ваявала з Турэччынай, брандэнбурскіх войскаў. У 1697 маршалак элекцыйнага сойму, у 1699 перадаў Аўгусту ІІ дыплём пра ягонае абраньне. У 1702 маршалак надворны, ад канца году маршалак вялікі каронны, ад 1703 дзяржаўца Лапенікаў, ад 1706 староста гарвалінскі. У 1704-1712 у часе Паўночнае вайны знаходзіўся ў Гданьску, не ўстаючы адкрыта на аніводзін з бакоў. Кавалер ордэна Белага Арла. Пахаваны ў касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве.

Ягонымі дзецьмі былі Катажына, Уршуля, Тарэса, Марыя Ганна, Францішак, Міхал.