Перайсьці да зьместу

Бялінскія гербу Юноша (літоўскія лініі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прадстаўнікі літоўскае лініі роду Бялінскіх гербу Юноша жылі пераважна ў Віленскім павеце. Родавым маёнткам малодшае лініі былі Інкетры.

Марцін, стольнік вількамірскі, ж. – 1643 Аляксандра Ясінская, д. пісара літоўскага


Каспар, гарадніча аліцкага двору 1685

  1. Якуб
    1. Антоні
      1. Тадэвуш
        1. Ежы, у 1798 пацьвердзіў сваё шляхецкае паходжаньне перад Віленскай дэпутацыяй
          1. Юзаф Казімер
          2. Гіляры Ян
          3. Бэнэдыкт Адам Вінцэнт


Войцех, ж. – Разалія Доўнар

  1. Міхал (1748, Інкетры-?), уладальнік Суткушак, харужы віленскага павету, ж. – Ганна Відмант
    1. Юзаф (?-1831), уладальнік Суткушак, прэзыдэнт віленскага галоўнага суду, ж. – (1807 Вільня) Магдалена з князёў Пузынаў
      1. Ганна, м. - Вайтовіч
      2. Ігнацы (1808, Суткушкі-1863), уладальнік Суткушак, ж. – Апалёнія зь Пілсудзкіх
        1. Марэк (1844-?), уладальнік маёнтку Шакарні ў панявескім павеце, ж. – (1871, Салаты) Казімера, д. Тэадора Канстанціна Станіслава Мажэйкі й баранэса Ружы Радэн
          1. Міхал (1872, Шакарні-?)
          2. Марэк (1874, Шакарні-?)
          3. Марыя
          4. Апалёнія
        2. Стафан (?-1884)
      3. Валерыян (1809, Суткушкі-?), удзельнік паўстаньня 1830-1831, пасьля на эміграцыі
    2. Канстанцыя, м. – барон Вольф
    3. Тэкля, м. – Лямбэрт Жавускі
    4. Матыльда, м. – Цыбовіч
    5. Караліна, м. – Мацей Любанскі
    6. Марыяна, м. – Губ