Бывайце здаровы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 18:49, 4 студзеня 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Быва́йце здаро́вы (іншыя назвы: Бывайце здаровы, жывіце багата) — беларуская застольная песьня на словы паэта Адама Русака.

Гісторыя стварэньня

Верш «Бывайце здаровы!» быў напісаны ў 1936 годзе[1] беларускім паэтам Адамам Русаком па вяртаньні з роднае вёскі Пясочнае ў Ленінград. Аўтарам музыкі да гэтай песьні зьяўляецца кампазытар Ісак Любан[2].

Вэрсія ў расейскім перакладзе Міхаіла Ісакоўскага зьявілася ў газэце «Праўда» 1 студзеня 1937 году, аўтарства не было пазначанае, таму некаторы час песьня лічылася народнай. Ісакоўскі фігураваў у расейскіх выданьнях як аўтар перакладу, а Ісак Любан — аўтарам музыкі. Неўзабаве адбылося паседжаньне Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака было даказанае, і ў 1940-м годзе Ісакоўскі даслаў яму ліст з прабачэньнямі[3].

Выканаўцы

Сярод першых выканаўцаў песьнi народная артыстка БССР Ларыса Александроўская, якая прасьпявала яе ў Менску для дэлегатаў рэспубліканскага зьезду камуністычнай партыі 15 чэрвеня 1937 году.

Падчас Другой сусьветнай вайны песьня гучала на франтах у розных варыяцыях, у фільме «Канцэрт фронту» Леанід Уцёсаў выканаў яе з вайсковымі куплетамі. Сярод пазьнейшых выканаўцаў — ансамбаль «Песьняры» пад кiраўнiцтвам Уладзiмера Мулявiна, Ёсіф Кабзон, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Вольга Мядзведзева (8 жніўня 2007) Яго словы з песень не выкiнеш (бел.) Культура. «Звязда». Праверана 4 студзеня 2013 г.
  2. ^ Ісак Любан — Чырвоная кніга расейскай эстрады
  3. ^ !OUT: Тузін шлягераў, пазбаўленых аўтараў (бел.) Тузін гітоў Праверана 4 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі