Буся (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Буся»
Тэматыка часопіс (для дзяцей дашкольнага ўзросту)
Пэрыядычнасьць 1/два месяцы
Краіна Беларусь
Адрас Менск
Заснавальнік часопіс «Вясёлка»
Выдавец часопіс «Вясёлка»
Галоўны рэдактар Уладзімер Ліпскі
Дата заснаваньня 2013
Мова беларуская
Аб’ём 24 с. (2020)
Наклад 1220 (лістапад, 2019)
Узнагароды
Афіцыйны сайт veselka.by

«Бу́ся» — беларускі літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей дашкольнага ўзросту, чытанка-маляванка. Пэрыядычнасьць — раз у два месяцы. Заснавальнік: рэдакцыя часопіса «Вясёлка».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы нумар чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся» выйшаў у жніўні 2013 году. Ініцыятарамі зьяўленьня часопісу сталі пісьменьнікі Ўладзімер Ліпскі і Раіса Баравікова. Першы нумар выйшаў накладам 3037 асобнікаў[1]. Ягоная прэзэнтацыя адбылася ў лістападзе ў Нацыянальным цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі ў Менску[2].

Сымбалем часопісу стала бусьлянё Буся[3].

Рубрыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вершы на памяць», «Ад аднаго да дзесяці», «Комікс», «Маляванка», «Забаўлянкі» і «Бусеў слоўнічак»[4].

Галоўныя рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя аўтары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2014 год — найлепшае дзіцяча-юнацкае выданьне па выніках Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера»[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]