Перайсьці да зьместу

Бусел белы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Белы бусел»)
Бусел белы
Бусел белы
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НададдзелGnathostomata
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
АтрадБуслападобныя
СямействаБусьліныя
РодСапраўдныя буслы
ВідБусел белы
Бінамінальная намэнклятура
Ciconia ciconia
Арэал

     Арэал пражываньня

     Месцы зімаваньня

                     Шляхі міграцыі

Бу́сел бе́лы (па-лацінску: Ciconia ciconia) — буйная балотная птушка зь сямейства бусьліных. Адзін з сымбаляў Беларусі.

Народныя беларускія назвы бусла[1]:

  • бацян;
  • весялец;
  • чарнагуз;
  • аіст;
  • клекатун (экспрэсіўнае);
  • гарус;
  • бусько.

Агульная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Птушаняты белага бусла ў гнязьдзе

Самы вядомы прадстаўнік буслоў. Белая птушка з чорнымі канцамі крылаў, доўгай шыяй, доўгай тонкай чырвонай дзюбаю і доўгімі чырванаватымі нагамі. Белае пер’е галавы, шыі і цела кантрастуе з чорнымі пер’ямі крылаў, якія ў сонечным сьвятле адсьвечваюць зялёным і пурпуровым. Невялікі кавалак голай скуры чорнага колеру на галаве знаходзіцца вакол карычневага вока. Калі крылы ў бусла складзеныя, ствараецца ўражаньне, што ўся задняя частка цела бусла чорная. Адсюль яго ўкраінская назва — чорногуз. Па афарбоўцы самкі не адрозьніваюцца ад самцоў, але крыху меншыя па памеры. Рост белага бусла складае 100—125 см, размах крылаў 155—200 см. Маса дарослай птушкі дасягае 4 кг.

Птушаняты маюць дзюбу шэрага колеру і тусклыя чырвоныя ногі. Яны таксама маюць апярэньне з шараватым адценьнем — у адрозьненьне ад сваіх сьнежна-белых бацькоў. Працягласьць жыцьця белага бусла ў сярэднім складае 20 гадоў.

Вельмі лёгка адрозьніць і голас буслоў — своеасаблівае гучнае клацаньне дзюбай, падобнае на стук двух драўляных палак.

Бусел у палёце

Лягчэй за ўсё можна ўбачыць бусла на яго гнязьдзе, але не цяжка заўважыць гэтых птушак, калі яны палююць на вільготных лугах або на сьвежаскошаных палетках на грызуноў, земляных чарвякоў, лічынак насякомых, яшчарак і амфібій. Гнёзды белых буслоў маюць вялікія памеры і звычайна збудаваны на высокіх апорах, якія дазваляюць ня толькі добры падлёт да гнязда, але агляд навакольля. У Эўропе буслы зьяўляюцца ўжо з сакавіку, а адлятаюць на зімоўку да канца жніўня.

Эўрапейскія белыя буслы будуюць свае гнёзды на пабудовах чалавека зь Сярэднявечча. Гнёзды можна знайсьці на дахах дамоў і гаспадарчых пабудоваў, трубах комінаў, воданапорных вежах, слупах электра- і тэлефоннай сувязі, мурах і спэцыяльна збудаваных для буслоў пляцоўках. Звычайна буслы кожны год вяртаюцца гнездаваць на тое самае месца, або недалёка ад яго. Такім чынам, некаторыя месцы выкарыстоўваюцца птушкамі на працягу сотняў гадоў! Маладыя птушкі стараюцца вярнуцца і загнездаваць як мага бліжэй да месцаў, дзе яны вылупіліся.

Белы бусел у беларускай культуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
К. Альхімовіч. «Пэйзаж з буслам»

Белы бусел зьяўляецца сымбалем Беларусі. Маючы яго на ўвазе, Беларусь называюць «Краінай пад белымі крыламі». Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду гнязду бусла.

Белы бусел карыстаецца асаблівай павагай у беларусаў, яму будавалі аснову для гнязда — бусьлянкі. Яго лічылі ахоўнікам жытла ад Пэруна, узорам суладнага сямейнага жыцьця, вешчуном вясны. Паводле колераў апярэньня — белы з дадаткам чырвонага і чорнага — бусел жывы носьбіт нацыянальнай сымболікі колераў, характэрнай для беларускага нацыянальнага строю.

Яйка белага бусла

Буслы сяліліся побач з хатамі. Дзеці, якія ўвесь час назіралі за гэтымі птушкамі, бачылі, што буслы заўсёды нешта нясуць у сваё гняздо — ці то шчэпку якую, галінку, ці то вужа, жабу, якая трапечацца ў дзюбе. Натуральна, дзеці лёгка могуць паверыць у тлумачэньне, што іхняга браціка ці сястрычку прынёс бусел.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бусел белысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://slounik.org/160240.html