Будслаўскі фэст
Бу́дслаўскі фэст — штогадовая ўрачыстасьць у гонар шанаваньня абраза Маці Божай Будслаўскай, які захоўваецца ў касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца яўленьня вернікам Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 году[1]. 28 лістапада 2018 году фэст уключаны ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКО[2][3].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будслаўскі фэст адбываецца штогод у першую пятніцу і суботу ліпеня. На фэст у Будслаў зьяжджаюцца, як правіла, усе біскупы Каталіцкай Царквы Беларусі, вялікая колькасьць сьвятароў і прадстаўнікі самых розных манаскіх ордэнаў. Абавязкова ўдзельнічае ва ўрачыстасьцях Апостальскі нунцый у Беларусі. Прыяжджаюць у Будслаў прадстаўнікі Грэка-Каталіцкага (уніяцкага) духавенства і Праваслаўнай Царквы, а таксама біскупы іншых краінаў, прадстаўнікі ўраду і мясцовага кіраўніцтва[1].
Будслаў зьяўляецца галоўным аб’ектам паломніцтва каталікоў Беларусі. Паломнікамі на Будслаўскі фэст зьяўляюцца вернікі зь іншых краінаў: Расеі, Летувы, Польшчы, Славеніі, Украіны, Італіі, якія прыяжджаюць па чыгунцы, на асабістым транспарце, замоўленымі парафіямі аўтобусамі, па вадзе (на байдарках), на роварах. Аднак найвялікшай павагай карыстаюцца тыя зь іх, хто шлях у Будслаў пераадольвае пешшу. Праграма сьвята ўключае сустрэчу і прывітаньне паломнікаў сьвятарамі, Сьвятыя Імшы, якія ідуць адна за адной, начную працэсію са сьвечкамі, моладзевае малітоўнае чуваньне, пакланеньне найсьвяцейшым дарам, гадзіны малітвы Маці Божай, сьвяты Разарый, літанію да Божай Маці і інш[1].
Традыцыю ўшанаваньня абраза Маці Божай Будслаўскай вернікі пераймаюць у сям’і ці праз царкоўныя суполкі. На фэст часта прыяжджаюць сем’ямі, прысутнічаюць вернікі рознага ўзросту, што садзейнічае захаваньню сувязяў паміж пакаленьнямі[1].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сказ пра Будслаўскую сьвятыню: Гісторыя касьцёла і кляштару айцоў бернардынцаў у Будславе // Вера і жыцьцё. 1993. Чэрв. С. 11—12, 21—22.
- Завальнюк Ул. //Будслаўскі касцёл — святыня Беларусі// 1997 г.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Брама да неба: Спеўнік пілігрыма Мінск-Будслаў. — Мн., 2008.
- Будслаўская базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі / Рэд. Ю. Паўлюкевіч. — Мн., 2005.
- Падарожжа ў Будслаў: зборнік. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002
- Кс. Владислав Завальнюк. История Будславской базилики // Pro Christo. 1998.
- Інакенцій Русецкі OFM. Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай // Pro Christo. 2001.
- Ежы Кавальчык. Старажытны алтар // Pro Christo. 2001.
- Национальный санктуарий Матери Божьей Будславской // Сост. о. Виктор Бурлака. 2009 г.
- З любоўю пра Будслаў. Мінск, 2013 г.
- Chodzko I. Domek mojego diadka. Smierc mojego diadka.// Lwow, Warszawa, Krakow, 1926.- S.4-5, 42-47.
- Dzwonkowski R. Kosciol katolicki na Bialorusi — przemiany i problemy // Sprawy Narodowosciowe: Seria nowa. Poznan, 1993. Т. 2 z.1(2). С. 163—176.
Публікацыі ў пэрыядычных выданьнях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Ярашэвіч. Цудадзейны і старажытны // Наша вера. 2001 № 16, 2.
- Аляксандар Ярашэвіч. Роспісы Будслаўскага касцёла // Наша вера. 2001 № 16, 2.
- Інеса Багдзевіч. Жывая вада з-пад каменю граху // Рэспубліка. № 155—156 19/07/2002
- Уладзімір Шык. Да Маці Божай Будслаўскай // Народная Воля № 135 11/07/2002
- В Будслав — поклониться иконе // Витебский Курьер. № 50 05/07/2002
- Анатолий Варавва. Путеводитель / Дороги ведут в Будслав // Путешественник. № 4(164) 2001.
- Галіна Калевіч. З гарачым сэрцам зімою — у Будслаў // Ave Maria 2001 № 1 (68).
- Ольга Надольская. Будслав. История белорусской Ченстоховы // Белорусская деловая газета. № 811 02/08/2000.
- Ирина Бут-Гусаим. Заступница Полесья белорусского // Белорусская деловая газета. № 797 08/07/2000
- Анатоль Кляшчук. У Будславе — уся Беларусь // Звязда № 125 (23976) 8/07/2000.
- Василий Грынь. Будслав // Газета Автобизнес — Weekly № 17 (214) 4/05/2000.
- Антон Потоцкий. Будславский ружанец // Советская Белоруссия № 312 (20796) 9/12/2000.
- Ольга Надольская. В Беларуси возрождается паломничество // Газета ИМЯ № 209 15/07/1999.
- Людмила Селицкая. Пришли пилигримы на будславский фест // Советская Белоруссия. № 179 11/07/1998
- Корона для покровительницы Беларуси // Белорусская деловая газета. № 481 06/07/1998
- Ірына Жарнасек. Мы Твае дзеці // Ave Maria 1998 № 8—9 (46—47).
- Ірына Жарнасек. Дзённік пілігрыма да Маці Божай Будслаўскай // Ave Maria 1995 № 7—8 (9—10).
- Алесь Высоцкі. У Будславе будзе два фэсты // Рэгіянальная газета.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Урачыстасьць у гонар ушанаваньня абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст»)
- ^ Celebration in honor of the Budslaŭ icon of Our Lady (Budslaŭ fest) ЮНЭСКА Праверана 2018-11-28 г.
- ^ ЮНЕСКА ўключыла Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Наша Ніва Праверана 2018-11-28 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |