Сьвечка

Сьвечка з рунамі
Сьвечка — прыстасаваньне для асьвятленьня, часьцей за ўсё ў выглядзе цыліндру зь цьвёрдага гаручага матэрыялу, які ў распаленым выглядзе падводзіцца да полымя з дапамогай кноту. Гаручым матэрыялам можа служыць: сала, стэарын, воск, парафін і спэрмацэт; у цяперашні час гэта часьцей за ўсё сумесь парафіну з рознымі дадаткамі. Кнот прамакаюць растворамі салетры, хлёрыстага амонію, борнай кісьлі.
Існуюць таксама дэкаратыўныя сьвечкі рознай формы і афарбоўкі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьвечка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў