Міка Рантанэн
Міка Рантанэн | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 192 см | |
Вага | 96 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 29 кастрычніка 1996[1] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Далас Старз | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 10, 2015 Каларада Эвэланш | |
Гульнявая кар’ера | 2012 — цяпер |
Мі́ка Ра́нтанэн (па-фінску: Mikko Rantanen; нар. 29 кастрычніка 1996 году) — фінскі хакеіст, нападнік клюбу «Далас Старз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2015 году пад 10 нумарам. Разам зь «лявінамі» здабыў Кубак Стэнлі ў 2022 годзе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у прафэсійным хакеі ўжо ў веку 16 гадоў, гуляючы ў шэрагах клюбу ТПС. Хутка хлопец замацаваўся ў складзе. Дзякуючы выдатным паказчыкам гульцом зацікавіліся за акіянам, у выніку чаго на драфце НХЛ 2015 году быў абраны клюбам «Каларада Эвэланш» ужо ў першым раўндзе. Па прыбыцьці ў Каларада, далучыўся да перадсэзоннага падрыхтоўчага лягеру. Дэбют хакеіста ў НХЛ адбыўся 8 кастрычніка, калі «лявінам» выпала гуляць зь «Мінэсотай Ўайлд»[2]. Свой пачатковы сэзон Рантанэн правёў пераважна ў фарм-клюбе «Сан-Антоніё Рэмпэйдж». Пачынаючы з сэзону 2016—2017 гадоў ужо стала падцягваўся да шэрагаў асноўнага клюбу. З 2017 году спартовец амаль кожны сэзон здабываў на свой рахунак больш выніковых пунктаў чым праводзіў матчы ў складзе дружыны. У верасьні 2019 году гулец склаў новы шасьцігадовы кантракт з клюбам, паводле якога ён мусіць зарабіць 55,5 млн даляраў[3]. Поруч з камандай здабыў Кубак Стэнлі 2022 году. Паводле вынікаў 2022—2023 гадоў нападнік зарабіў 105 пунктаў (55 галоў + 50 асыстэнцкіх пунктаў) за 82 гульні.
24 студзеня 2025 году Рантанэн быў абменены ў «Караліну Гарыкейнз» на Джэка Друры, Марціна Нэчаса, а таксама выбар драфту ў другім раўндзе 2025 году і ў чацьвертым раўндзе ў 2026 годзе. У пагадненьні таксама браў удзел «Чыкага Блэкгокс», у выніку якога Тэйлар Гол таксама быў абменены ў «Караліну». Чыкагаўскі клюб таксама атрымаў выбар драфту ў трэцім раўндзе 2025 году разам з захаваньнем 50% ад кошту кантракту Рантанэна[4]. Спартовыя аналітыкі назвалі гэтую дамову сапраўдным блёкбастэрам, і адзначылі, што яна стала шокам для многіх і найбуйнейшай з моманту дамовы з удзелам Джо Торнтана ў лістападзе 2005 году[5][6]. Цяжкасьці ў перамовах паміж «Каларада Эвэланш» і Рантанэнам адносна падаўжэньня дзейнага кантракту былі абазначаныя галоўным фактарам абмену, пры гэтым камэнтатары таксама пазначалі, што каманда імкнулася атрымаць актывы за гульца, якога яны наўрад ці перападпішуць, а не перадаць Рантанэна іншай камандзе без кампэнсацыі[5][6]. На момант абмену Рантанэн займаў шостае месца ў лізе з 64 галявымі пунктамі[7]. Згуляўшы толькі 13 матчаў у складзе новай каманды, фін далучыўся да клюбу «Далас Старз».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1607/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Parise, Wild rally to stun Avalanche». NHL.
- ^ «Avalanche Signs Mikko Rantanen to Six-Year Deal». NHL.
- ^ «Rantanen, Hall traded to Hurricanes in 3-way deal with Avalanche, Blackhawks». NHL.
- ^ а б Friedman, Elliotte (25.01.2025). «Why the Mikko Rantanen blockbuster trade happened now». SportsNet.
- ^ а б LeBrun, Pierre (25.01.2025). «LeBrun: Unpacking the Mikko Rantanen trade — a rare NHL in-season blockbuster». The Athletic.
- ^ Andrews, Aspen (24.01.2025). «Avalanche trades Mikko Rantanen to Carolina Hurricanes». KKTV.