Белыя Росы. Вяртаньне
Белыя Росы. Вяртаньне | |
Белые Росы. Возвращение | |
Жанр | камэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Аляксандра Бутар |
Сцэнарыст |
|
У ролях | |
Апэратар | Алег Гірэль |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | 2014 |
Працягласьць | 98 хвіліна |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская |
Папярэдні | «Белыя Росы» (1983) |
Старонка на IMDb |
«Белыя Росы. Вяртаньне» (па-расейску: Белые росы. Возвращение) — беларускі мастацкі фільм, сфільмаваны на кінастудыі «Беларусьфільм». Прэм’ера ў Беларусі адбылася 13 кастрычніка 2014 году.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй Ходас (Юозас Будрайціс) вяртаецца з гораду ў родныя мясьціны. Два бізнэсоўцы намерваюцца выкупіць маляўнічы куток для новага будаўніцтва і намагаюцца высяліць Андрэя ды іншых нешматлікіх насельнікаў вёскі. Ратуючы родную зямельку, Андрэй дапамагае разьвязаць праблемы, што здаваліся невырашальнымі.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юозас Будрайціс — Андрэй Ходас
- Павал Харланчук
- Сяргей Жбанкоў — Русачэнка
- Ганна Палупанава — Галюня
- Андрэй Мярзьлікін
- Віктар Манаеў — Струк
- Юлія Сьмірнова — Ганна
- Вячаслаў Разьбягаеў
- Яўгенія Жуковіч — Паліна
- Жорж Дэўдарыяні — нямецкі інвэстар
- Мікалай Карачанцаў — Васіль Ходас
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У фільме паўдзельнічалі Ірына Ягорава-Каўрыга і Мікалай Карачанцаў, якія здымаліся і ў першай частцы. Адметна, што гэта першая роля Карачанцава пасьля амаль дзесяцігадовага перапынку ў ягонай творчасьці, зьвязанай з аднаўленьнем актора пасьля сур’ёзнай аўтамабільнай аварыі[1], у якую ён трапіў у лютым 2005 року.