Беларускі банк малога бізнэсу
Беларускі банк малога бізнэсу | |
Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2008 |
Заснавальнікі |
|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Беларусь |
Ключавыя фігуры | Старшыня праўленьня Стывэн Джэймз Арлескі[1] |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Закрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк мало́га бі́знэсу» (скарочана ЗАТ Банк ББМБ) — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спэцыялізацыя — банкаўскія паслугі дробнаму бізнэсу. Асноўны акцыянэр — холдынгавая кампанія Getin Holding (Польшча, 95,52%).
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Банк спэцыялізуецца на прадастаўленьні банкаўскіх паслугаў індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іхнім уладальнікам[2]. Мае аддзяленьні ў Барысаве, Берасьці, Віцебску, Горадні, Лідзе, Магілёве і Менску[3].
Акцыянэры: Getin Holding (Польшча, 95,52%).
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юрыдычны адрас: Менск, вул. Сурганава, 28.
S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дамова пра стварэньне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнэсу» падпісаная 12 сьнежня 2007 у Менску з удзелам наступных арганізацыяў-заснавальніц:
- Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (21,67% акцыяў)
- Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67%)
- Нідэрляндзкая кампанія фінансавага разьвіцьця(en) (Нідэрлянды, 21,67%)
- KfW (Нямеччына, 12,98%)
- Swedfund (Швэцыя, 11,64%)
- ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48%)
- ShoreCap International (ЗША, 4,07%)
- ShoreBank International (ЗША, 1,82%)[5]
Банк зарэгістраваны пастановаю Нацыянальнага банка Беларусі №119 ад 28 жніўня 2008 року[6]. Урачыстае адкрыцьцё банка адбылося ў кастрычніку 2008 году[7].
18 кастрычніка 2013 року 95,52% акцыяў замежных уладальнікаў былі прададзеныя банкаўскай холдынгавай кампаніі Getin Holding[8], якая ўжо валодае ў Беларусі банкам Ідэя Банк.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Склад Праўленьня Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
- ^ Місія Банка Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
- ^ Структурныя падраздзяленні Банка Пра банк. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
- ^ Рэквізіты Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
- ^ Акцыянэры Банка Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
- ^ Гісторыя Банка Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнэсу. Праверана 15 ліпеня 2013 г.
- ^ Малый бизнес получил свой банк // 7 дней. — 2008. — № 41. — С. 2.
- ^ Смена акционеров ЗАО «Банк ББМБ» (рас.) Новости Белорусского Банка Малого Бизнеса. Беларускі Банк Малога Бізнэсу (21 кастрычніка 2013). Праверана 21 кастрычніка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына(недаступная спасылка)