Беларускі архіў
«Беларускі архіў» — зборнік дакумэнтаў з сацыяльна-эканамічнае гісторыі Беларусі XV—XVIII стагодзьдзяў.
Зьмест зборніка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборнік — першае археаграфічнае выданьне ў БССР. Выдаваўся Інстытутам беларускай культуры (Інбелкульт), 3-ці том выпушчаны АН БССР. Адказны рэдактар зборніка — прафэсар Д. І. Даўгяла.
Зборнік утрымлівае каралеўскія, княжацкія граматы і прывілеі мястэчкам на магдэбурскае права, шляхце й духавенству на зямлю й маёнткі, купцам на гандаль, на ўтрыманьне корчмаў, а таксама ахоўныя граматы, інвэнтары, статуты цэхаў, запісы сялянскіх павіннасьцяў, тастамэнты, гаспадарчыя дамовы, скаргі, рашэньні судоў і інш. У дакумэнтах утрымліваюцца зьвесткі пра эканоміку, жыцьцё насельніцтва Магілёўшчыны ў XVI—XVII ст. (т. 1), гісторыі Віцебскай і Полацкай земляў у XV—XVI ст. (т. 2), Менску й Меншчыны ў XV—XVIII ст. (т. 3). Дакумэнты апублікаваныя ў мове арыгіналу — польскай і старабеларускай. Том 3 утрымлівае «Менскія акты».
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі архіў = Archivum alboruthenicum = Weissrussisches archiv. Том 1. (XVI―XVII ст.) : матэрыялы і дакументы да гісторыі Беларуска-Літоўскай дзяржавы і г. Магілёва з архівасховаў Магілёва, Масквы і Кракава / адказны рэдактар Аркадзь Смоліч; прадмова Дзьмітры Даўгяла. — Менск: Гістарычна-археалагічная камісія: коштам Інстытуту беларускай культуры., 1927. — Т. 1. — XXXII,267 с. — (Працы і матэрыялы да гісторыі і археалогіі Беларусі ; аддзел 2, серыя 1, кн. 2). — 600 ас.
- Беларускі архіў = Archivum alboruthenicum = Weissrussisches archiv. Том 2. (XV―XVI ст.) : Кніга Запісаў № 16 з Архіву Літоўскай Метрыкі / прадмова Дзьмітры Даўгяла. — Менск: Археаграфічная камісія: коштам Інстытуту беларускай культуры., 1928. — Т. 2. — L,341 с. — 600 ас.
- Беларускі архіў = Archivum alboruthenicum = Weissrussisches archiv. Том 3. Мінскія акты. Вып. 1 (XV―XVIII ст.) / зьмест актаў, датоўку іх, заўвагі і паказальнікі ўкладаў Дзьмітры Даўгяла. — Менск: Археаграфічная камісія: Беларуская акадэмія навук., 1930(1931). — Т. 3. — XXV,413 с. — 600 ас.
Водгукі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пічэта У. Кнігапіс. Беларускі Архіў, том І (XVI―XVII ст.). Менск, 1927 г. // Полымя : часопіс. — 1927. — № 6. — С. 214—216.
- Хроніка беларускай культуры. Рознае. Гістарычная кляса ІБК здала ў друк другі том беларускага архіву прац археографічнай камісіі. // Полымя : часопіс. — 1928. — № 3. — С. 245.
- Karol Borzemski. Recenzje i sprawozdania. Беларускі архіў. Том I. (XVI—XVII ст.) (пол.) // Ateneum Wileńskie : czasopismo naukowe, poświęcone badaniom przeszłości ziem Wielkiego X. Litewskiego. — 1930. — Т. 7. — № 1—2. — С. 355—365.
- Ryszard Mienicki. Recenzje i sprawozdania. Беларускі архіў. Том II. (XV—XVI ст.) (пол.) // Ateneum Wileńskie : czasopismo naukowe, poświęcone badaniom przeszłości ziem Wielkiego X. Litewskiego. — 1930. — Т. 7. — № 1—2. — С. 365—370.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аржаева, Л. В. «Беларускі архіў». // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. С. 236, 237.
- Галенчанка, Г. Я. «Беларускі архіў». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 — С. 437.
- Галенчанка, Г. Я. «Беларускі архіў». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 423, 424 .
- Шорахаў Я. Ф. Пры вытоках беларускай савецкай археаграфіі. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : часопіс. — 1975. — № 2 (22).
- Копысский, 3. Ю. Сборники документов по истории Белоруссии, изданные в БССР (1921—1971 гг.). (рас.) // Археографический ежегодник за 1974. — М.: Наука, 1975. — С. 13—23.
- Жумарь С. В., Карев Д. В., Шумейко М. Ф. Очерки истории архивного дела в Беларуси (ХV в.― 1991 г.). — Минск: БелНИИДАД. — 292 с. — 100 ас. — ISBN 985-6099-57-9
- Улащик Н. Н.. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. — Москва: Наука, 1973. — С. 250—259. — 302 с. — 1650 ас.