Перайсьці да зьместу

Беларуская грэковіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская грэко́віца, альбо Белару́скі грэ́цкі альфабэ́т — альфабэт для азначэньня беларускае мовы праз грэцкі альфабэт. Грэковіца грунтуецца на тарашкевіцы[1] і грэцкай моўнай традыцыі з даданьнем дадатковых літар законт клявіятуры Кіпру.

Табліца адпаведнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кірыліца Лацінка Грэковіца
Аа Aa Αα
Бб Bb Μπ μπ[a]
Вв Vv Ββ
Гг Hh Γγ
Ґґ Gg Γκ γκ[b]
Дд Dd Δδ[c]
Ее Je je/ie Ηη[d]
Ёё Jo jo / io Υο υο
Жж Žž Ζ̌ζ̌
Зз Zz Ζζ
Зь зь Źź Ζ’ ζ’[e]
Іі Ii Ιι
Йй Jj Υυ[f]
Кк Kk Κκ
Лл Łł Λλ
Ль ль Ll Λ’ λ’[g]
Мм Mm Μμ
Нн Nn Νν
Нь нь Ńń Ν’ ν’[h]
Оо Oo Οο
Пп Pp Ππ
Рр Rr Ρρ
Сс Ss Σσ
Сь сь Śś ς[i]
Тт Tt Ττ
Уу Uu Ϋϋ[j]
Ўў Ŭŭ ΰ[k]
Фф Ff Φφ
Хх Ch ch Χχ
Цц Cc Τσ τσ
Ць ць Ćć Τς τς
Чч Čč Τσ̌ τσ̌
Шш Šš Σ̌σ̌ [l]
' ' '
Ыы Yy Ίί[m]
ь ` [n]
Ээ Ee Εε
Юю Ju ju / yu Υϋ υϋ
Яя Ja ja / ia Υα υα

Літара Тэта (Θ θ) у клясычным правапісе перадаецца праз т[2], у наркамаўцы — праз ф, таму вымаўленьне гуку залежыць ад таго, якой нормай правапісу карыстаецца пішучы. Ніжэй прыведзены сьпіс некаторых словаў і іхны правапіс як на тарашкевіцкай грэковіцы, так і на наркамаўскай.

Тарашкевіца Наркамаўка Грэковіца (тар.) Грэковіца (нар.)
Атэізм Атэізм Αθειζμ Αθειζμ
Рыфма[o] Рыфма Ρίθμα Ρίθμα
Міталёгія Міфалогія Μιθαλυογιυα Μιθαλογιυα
Тэадосія Феадосія Θεαδοσιυα Θηαδοσιυα
  1. ^ Традыцыйны мэтад азначэньня гуку [b] у сучаснай грэцкай мове. Для азначэньня літараспалучэньня «Мп» выкарыстоўваецца μ‘π, то бок Мп з апострафам, які ідзе ўверх, пасярэдзіне.
  2. ^ Традыцыйны мэтад азначэньня гуку [g] у сучаснай грэцкай мове.
  3. ^ У сучаснай грэцкай мове азначае гук [ð].
  4. ^ У сучаснай грэцкай мове азначае гук [i], у старажытнасьці чытаўся як [ɛː].
  5. ^ Не пазначаецца, калі стаіць перад мяккай галоснай, напр. Зямля: Ζυαμλυα, але зьява: ζ’υαβα.
  6. ^ У сучаснай грэцкай мове азначае гук [i]. У старажытнасьці чытаўся як [y].
  7. ^ Не пазначаецца, калі стаіць перад мяккай галоснай, напр. лісьце: λιςτση, але вясельле: βυασηλ’λη.
  8. ^ Не пазначаецца, калі стаіць перад мяккай галоснай, напр. панядзелак: πανυαδζηλακ, але пагадненьне: παγαδνην’νη.
  9. ^ Існуе толькі ў маленькім варыянце; у грэцкай: варыянт літары сыгма (Σ σ) на канчатцы слова.
  10. ^ Традыцыйны грэцкі мэтад азначэньня гука [u] — Ου ου, але ў мэтах эканоміі месца і пазьбяганьня большай частцы дыякрытыкі была ўведзена спэцыяльная літара; існуе таксама ў грэцкай на Кіпры.
  11. ^ Прысутнічае толькі ў маленькім варыянце.
  12. ^ Выкарыстоўваецца для таго ж самага гуку [ʃ] на Кіпры.
  13. ^ Аналягічны сымбаль выкарыстоўваецца ў грэцкай для пазначэньня націску.
  14. ^ Апостраф, які ідзе ад верху да цэнтру. На беларускай клявіятуры адлюстроўваецца пры заціску апострафа звычайнага.
  15. ^ Зьяўляецца адзіным выключэньнем з правіл транслітарацыі грэцызмаў у беларускую мову.