Перайсьці да зьместу

Беларуская граматыка для школ (1929)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вокладка пятага выданьня.

«Беларуская граматыка для школ» — школьная граматыка беларускае мовы, апрацаваная Браніславам Тарашкевічам (1928) і выдадзеная ў Вільні (1929). Граматыка была пятым у Заходняй Беларусі, значна[1] пераробленым і пашыраным выданьнем школьнае граматыкі Тарашкевіча, выдадзенай у 1918 годзе.

Зьмяненьні й дапаўненьні, унесеныя Тарашкевічам, ня ўлічвалі пастановаў, зробленых Беларускай акадэмічнай канфэрэнцыяй (1926)[1]. Разам з тым, аўтар лічыў, што праблемы «аканьня» й «правапісу чужаземных словаў» усё яшчэ застаюцца спрэчнымі[1].

Граматыка складалася з двух разьдзелаў-«колаў»: азнаямляльнага (56 параграфаў) і навучальнага (106 параграфаў) характараў.

Упершыню[2] ў беларускую граматыку быў уведзены нарматыў на беларускі лацінскі альфабэт[3] — з выкарыстаньнем «Ł» (гук [л]), «Č», «Š», «Ž» (шыпячыя гукі), «W» (гук [в]).

Выбухны гук ґ узгадваўся як такі, што «…сустракаецца рэдка і ў беларускім пісьме азначаецца літарай г з коскай над ёй з правага боку ґ»[4]

Прапаноўваўся варыянт запісу падвойнага мяккага гуку [дз’] у выглядзе «ддз»[5].

Ян Станкевіч адзначыў, што ў 5-м выданьні сэнс шэрагу правілаў стаў процілеглым[6] у параўнаньні зь першымі чатырма, і адзначыў як адмоўнае тое, што Тарашкевіч ня даў навуковых тлумачэньняў да сваіх разьвязаньняў спрэчных пытаньняў беларускае граматыкі, ані ў першых чатырох, ані ў пятым выданьні. Наогул, гэтую граматыку Тарашкевіча Станкевіч адзначыў як маючую шмат русізмаў, палянізмаў і барбарызмаў, скрытыкаваў няўдалую (і нават пагоршаную) граматычную тэрміналёгію.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б в Б. Тарашкевіч. Прадмова // Беларуская граматыка…
  2. ^ Станкевіч, С.168.
  3. ^ У 46-м параграфе азнаямляльнага кола. Беларуская граматыка, С.49—51.
  4. ^ Беларуская граматыка, С.49.
  5. ^ Беларуская граматыка, С.121.
  6. ^ Станкевіч, С.142.
  • Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929. — Выданне пятае, пераробленае і пашыранае. — Мн.: «Народная асвета», 1991 [факсімільн.].
  • Ян Станкевіч. Я. Станкевіч. Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ // Збор твораў у двух тамах. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. — Т. 1. — С. 141—169. — ISBN 985-6599-46-6

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]