Перайсьці да зьместу

Аканьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А́каньне — пераход галосных гукаў [о], [э] ў ненаціскных складах пасьля цьвёрдых зычных у [а]. У беларускай мове — літаратурная норма ((во́йска — вайско́вец, рэ́чка — рачны́)); характэрнае таксама паўднёварасейскім і частцы сярэднерасейскіх гаворак; ненарматыўнае ў паўночных гаворках украінскай і паўночна-ўсходніх гаворках польскай моваў, якія мелі цесны ўплыў з боку беларускай. Аканьне сустракаецца ў радопскіх (смалянскіх і златаградзкіх) гаворках баўгарскай мовы, а таксама ў некаторых дыялектах славенскай мовы.

У беларускіх словах іншамоўнага паходжаньня аканьне звычайна не назіраецца: дэкрэт, рэсурсы.

Аканьне проціпастаўляюць оканьню — адрозьніваньню [о] і [а] ўва ўсіх пазыцыях.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]