Бахчысарайскі палац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Бахчысарайскі палац
Han Saray
Бахчысарайскі палац
Бахчысарайскі палац
Краіна Украіна
Горад Бахчысарай
Каардынаты 44°44′55.22″ пн. ш. 33°52′55.06″ у. д. / 44.7486722° пн. ш. 33.8819611° у. д. / 44.7486722; 33.8819611Каардынаты: 44°44′55.22″ пн. ш. 33°52′55.06″ у. д. / 44.7486722° пн. ш. 33.8819611° у. д. / 44.7486722; 33.8819611
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль крымскататарская архітэктура
Заснавальнік Сахіб I Гірэй
Першае згадваньне пачатак 16 стагодзьдзя
Дата заснаваньня XVI стагодзьдзе
Будаўніцтва 15191532 гады
Статус State Register of Immovable Monuments of Ukraine[d]
Бахчысарайскі палац на мапе Ўкраіны
Бахчысарайскі палац
Бахчысарайскі палац
Бахчысарайскі палац
Commons-logo.svg Бахчысарайскі палац на Вікісховішчы

Bakhchysarai 04-14 img15 Palace Grand Mosque.jpg

Бахчысарайскі палац альбо Ханскі палац альбо Хансарай (па-крымскататарску: Han Saray) — радавая рэзыдэнцыя дынастыі Гірэеў — кіраўнікоў Крымскага ханства ў пэрыяд з 1532 па 1783 гады. Разьмешчаны ў горадзе Бахчысарай. Цэнтар палітычнага, духоўнага і культурнага жыцьця крымскіх татараў[1]. Заснаваны Хансарай ў 1532 годзе.

Бахчысарайскі палац — помнік гісторыі і культуры сусьветнага значэньня, адзіны ў сьвеце ўзор крымскататарскай палацавай архітэктуры[2]. Палац уваходзіць у склад Бахчысарайскага гісторыка-культурнага запаведніку. У памяшканьнях палацу знаходзяцца музэй гісторыі і культуры крымскіх татараў, мастацкі музэй, выстава халоднай і пальнай зброі. Тэрыторыя палацавага комплексу займае 4,3 га, раней плошча комплексу складала 18 гектараў.

Палац знаходзіцца на левым беразе ракі Чурук-Су. У склад комплексу ўваходзяць паўночныя і паўднёвыя вароты, сьвіцкі корпус, палацавая плошча, галоўны корпус, гарэм, ханская кухня і стайня, бібліятэчны корпус, сакаліная вежа, ханская мячэт, Пэрсыдзкі сад, ханскія могілкі, грабніца (цюрбэ) Дыляры-бікеч, грабніцы Паўночнае і Паўднёвае цюрбэ, надмагільная ратонда, лазьня «Сары-Гюзэль», набярэжная з трыма мастамі, сады і паркавыя збудаваньні, Кацярынаўская міля, «Фантан Сьлёз» і іншыя аб’екты. Ханская мячэт датуецца 1532 годам, у 17 стагодзьдзі яна была названая ў гонар хана Сахіба I Гірэя, які яе заснаваў[3]. Лазьня «Сары-Гюзэль» таксама была заснаваная напачатку 1530-х гадоў[4].

Архітэктурны стыль палаца працягвае традыцыі асманскай архітэктуры 16-17 стагодзьдзяў. Галоўная архітэктурная ідэя — увасабленьне мусульманскага ўяўленьня аб райскім садзе на зямлі. «Бахчысарай» перакладаецца з крымскататарскай мовы як «палац-сад» (bağça — сад, saray — палац).

Ад 2003 музэй вядзе працу для наданьня палацу статусу аб’екта сусьветнае спадчыны[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bakhchisaray Palace - Rare Architecture Representing Europe and the Middle East(анг.). Ukraine.com.
  2. ^ Гайворонський, О. Бахчисарай - Ханский Дворец(рас.) Праверана 2004 г.
  3. ^ Большая Ханская мечеть(рас.). Ханский Дворец - Официальный сайт.
  4. ^ Гарагуля, В. Бахчисарайский дворец(анг.). Crimea-tour.ru.
  5. ^ Георгиев, С. Бахчисарай – в шаге от ЮНЕСКО(рас.). kianews.com.ua. Праверана 4 мая 2017 г.