Барыс Бокша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Vagobot (гутаркі | унёсак) у 11:13, 5 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Бары́с Бо́кша (нар. 20 верасьня 1960, м. Шарашова, БССР) — беларускі графік.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў мястэчку Шарашова Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У дванаццацігадовым узросьце пераехаў з сям’ёй у Пружаны. Скончыўшы сярэднюю школу №2, паступіў у Гарадзенскі мэдінстытут.

З 1993 жыве і працуе ў Менску.

Першая пэрсанальная выстава адбылася ў 2006 року ў менскім Палацы мастацтваў. У 2008 прайшла першая выстава на радзіме, у музэі-сядзібе «Пружанскі палацык».

Выстаўляўся за мяжой: у Браціславе, Будапэшце[1], Бэрліне[2].

Творчасьць

Асноўным чынам адлюстроўвае на карцінах беларускі пэйзаж. Асаблівае месца займаюць малюнкі з выявамі славутасьцяў Пружаншчыны: палацыку, Ружанскага палацу, капліцы сьвятога Казімера, чахецкае сядзібы[3].

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ May.by 2010 — Майскія сустрэчы с Беларуссю Падзеі. Амбасада Рэспублікі Беларусь у Вугорскай рэспубліцы (5 траўня 2010). Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Графика из Беларуси в г.Берлине (рас.) Новости. Амбасада Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына (5 ліпеня 2010). Праверана 21 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Графіка Барыса Бокшы. Пружанскі палацык (2 лістапада 2007). Праверана 21 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі