Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны)
Славутасьць | |
Капліца сьвятога Казімера
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д. / 52.8697361° пн. ш. 24.8968056° у. д.Каардынаты: 52°52′11.05″ пн. ш. 24°53′48.50″ у. д. / 52.8697361° пн. ш. 24.8968056° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Тып будынка | капліца |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Ян Самуэль Бэкер |
Дата заснаваньня | 1792 |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | закінуты |
Капліца сьвятога Казімера на мапе Беларусі ![]() ![]() Капліца сьвятога Казімера | |
![]() |
Каплі́ца сьвято́га Казі́мера, таксама Касьцё́л сьвятога Казімера — каталіцкі храм у Ружанах Пінскае дыяцэзіі. Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пабудову капліцы зафундаваў уласьнік ружанскага маёнтку Аляксандар Сапега. Праект выканаў саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бэкер. Будаўніцтва зьвязваюць з мошчамі сьвятога Казімера, якія ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя захоўваліся ў ружанскіх уладаньнях Сапегаў[1].
Першапачаткова капліца ўваходзіла ў склад комплексу базыльянскага кляштару.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будынак мураваны прастакутны ў пляне, накрыты двухсхільным дахам. Па пэрымэтры будынку праходзіць прафіляваны карніз.
Прастакутныя высокія вокны. Уваходныя дзьверы і бакавыя нішы аздобленыя ліштвамі.
Сьцены ў інтэр’еры завершаныя карнізам. Алтар мураваны ў выглядзе портыку дарычнага ордэру.
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Всё о Ружанах Праверана 8 верасьня 2012 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Zbigniew Hauser. Nowy ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi. — Warszawa: 2005. — ISBN 83-87654-25-6
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000641 |
Капліца Сьвятога Казімера (Ружаны) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў