Баруэры
| Баруэры | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 26 сакавіка 1949 | ||||
| Краіна: | Бразылія | ||||
| Штат: | Сан-Паўлу | ||||
| Кіраўнік: | Рубэнс Фурлан[d] | ||||
| Плошча: |
| ||||
| Вышыня: | 719 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | |||||
| Тэлефонны код: | 11 | ||||
| Паштовы індэкс: | 06401–06485 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 23°30′40″ пд. ш. 46°52′35″ з. д. / 23.51111° пд. ш. 46.87639° з. д.Каардынаты: 23°30′40″ пд. ш. 46°52′35″ з. д. / 23.51111° пд. ш. 46.87639° з. д. | ||||
Баруэры на мапе Бразыліі Баруэры | |||||
| http://www.barueri.sp.gov.br | |||||
Баруэры́ (па-партугальску: Barueri) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 277 тысяч чалавек[2]. Места ёсьць часткай аглямэрацыі Кампінасу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На думку гісторыкаў, гісторыя Баруэры ўзыходзіць да 11 лістапада 1560 году з будаўніцтвам капліцы місіянэрам-езуітам Жузэ дзі Аншыетам. Паселішча значна павысіла сваю значнасьць з пабудовай чыгункі, стаўшы важным пунктам на шляху паміж Сан-Паўлу, Сантана-дзі-Парнаібай і Пірапорай-ду-Бом-Жэзус. Доўгі час паселішча ўваходзіла ў склад Пірапоры-ду-Бом-Жэзус, але 24 сьнежня 1948 году Баруэры быў вылучаны ў асобны муніцыпалітэт праз свой рост. У 1964 годзе гарадзкая тэрыторыя скарацілася да дзьвюх трацінаў ад першапачатковага памеру, калі Карапікуіба была вылучаная з складу Баруэры.