Карапікуіба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карапікуіба
Герб Карапікуібы
Дата заснаваньня: 1580
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 34,967 км²
Насельніцтва: 387 121 чал.
Тэлефонны код: 11
Паштовы індэкс: 06300-000 até 06399-999
Геаграфічныя каардынаты: 23°31′22″ пд. ш. 46°50′9″ з. д. / 23.52278° пд. ш. 46.83583° з. д. / -23.52278; -46.83583Каардынаты: 23°31′22″ пд. ш. 46°50′9″ з. д. / 23.52278° пд. ш. 46.83583° з. д. / -23.52278; -46.83583
Карапікуіба на мапе Бразыліі
Карапікуіба
Карапікуіба
Карапікуіба
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.carapicuiba.sp.gov.br/

Карапікуі́ба (па-партугальску: Carapicuíba) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 403 тысяч чалавек[1]. Горад ёсьць часткай аглямэрацыі Вялікага Сан-Паўлу. Гэта адзін з самых густанаселеных муніцыпалітэтаў штату.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу эўрапейцаў у месьце, дзе цяпер стаіць горад, жылі тубыльцы. Пазьней у навакольлях быў закладзены хутар Жузэ дзі Аншыетам. Тут пасяліўся Афонсу Сардыньня і ўладкаваў фальварак, на якім працавалі мясцовыя жыхары. Ён жа пабудаваў капліцу. З 1770 году вёска і навакольле пачалі прыкметна мяняцца, бо зьявіліся новыя вёскі. Але ж хуткі рост пачаўся толькі з адкрыцьцём чыганачнай станцыі. У першай палове XX стагодзьдзя горад быў злучаны аўтобуснай лініяй з Баруэры, Азаску ды Піньейрусам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]