Перайсьці да зьместу

Астурыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Астурыйскае Княства»)
Астурыя
гішп. Asturias
Гімн Asturias, patria querida[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус аўтаномная супольнасьць
Уваходзіць у Зялёная Гішпанія[d]
Адміністрацыйны цэнтар Аўеда[d]
Дата ўтварэньня 11 студзеня 1982
Прэзыдэнт Хавіер Фэрнандэс
Афіцыйныя мовы гішпанская, астурыйская
Насельніцтва (2013)
1068165 (2.4%, 13-е месца)
Плошча 10604 км² (2.1%, 10-е месца)
Месцазнаходжаньне Астурыі
Астурыя на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1, UTC+2
Код ISO 3166-2 ES-AS
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Асту́рыя альбо Астуры́йскае Кня́ства (па-астурыйску: Asturies альбо Principau d’Asturies; па-гішпанску: Asturias альбо Principado de Asturias) — аднаправінцыйная аўтаномная супольнасьць Гішпаніі ў форме княства. Сталіца — горад Аўеда. Найбуйнейшы населены пункт — горад Хіхон.

З I стагодзьдзя да н. э. Астурыя была пад уладай Рыму, зь сярэдзіны VI стагодзьдзя была часткай вэстгоцкага каралеўства. З 718 году Астурыя зьяўлялася каралеўствам, са сталіцай спачатку ў горадзе Правія, а з 791 году — у горадзе Аўеда, цэнтар Рэканкісты — барацьба з арабскімі заваёўнікамі на Пірэнэйскім паўвостраве. У 924 годзе астурыйцы адваявалі ў арабаў крэпасьць Леон й перанесьлі ў яе сваю сталіцу; затым назва каралеўства зьмянілася на Леон. З 1230 году Астурыя ўваходзіла ў склад каралеўства Кастылія, пасьля Гішпаніі. З канца XIX стагодзьдзя Астурыя зьяўлялася адной з найбольш разьвітых прамысловых раёнаў Гішпаніі, цэнтрам актыўнага працоўнага руху. Двойчы (1931, 1934) паўсталыя працоўныя Астурыі абвяшчалі рэспубліку. 1936—1939 і пазьней Астурыя была раёнам барацьбы пралетарыяту супраць фашызму.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]