Перайсьці да зьместу

Асманская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асманская
لسان عثمانی
Ужываецца ў Асманскае дзяржавы ()
Рэгіён Малая Азія, Румелія
Колькасьць карыстальнікаў к. 900 чал.
Клясыфікацыя Алтайская

 Цюрская
  Агуская
   Турэцкая

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Асманскае дзяржавы
Пісьмо асманскі альфабэт[d] і арабскае пісьмо[d]
Коды мовы
ISO 639-3 ota

Асма́нская, ці атама́нская мо́ва (саманазва: لسان عثمانی (Лісан і Османі)), званая таксама стараанаталійска-цюрская, стараасманская ці асманска-турэцкая, — дзяржаўная мова Асманскае дзяржавы, належыць да агускае падгрупы цюрскіх моў. Нягледзячы на тое, што асманская мова была цюркскай у сваім грунце, але мела даволі многа запазычаньняў з арабскае й пэрсідзкае моваў. Даходзіла ў некаторых навуковых творах да 80—90 адсоткаў арабскіх і пэрсідзкіх словаў, прытым арабшчына ў большасьці сваёй прыйшла (як і ў іншыя цюрскія мовы) празь пэрсыдзкае пасярэдніцтва. Апроч гэтага, выкарыстоўваліся асобныя арабскія і пэрсыдзкія граматычныя словазлучэньні (прыкладам, ізафэт). Таму да сярэдзіны XIX стагодзьдзя асманская мова вельмі моцна адрозьнівалася ад гутарковых турэцкіх гаворак (хоць, зь іншага боку, і ўплывала на іх). Выкарыстоўвалася арабская азбука зь некаторымі прыстасаваньнямі (агульнымі зь пэрсыдзкаю пісьмовасьцю, з выняткам знаку каф з трыма кропкамі зьверху — для заднеязыкага [н], які не захаваўся ў сучасным турэцкай пісьмовасьці, але прысутнічае ў шэрагу сучасных цюрскіх моў, прыкладам, у татарскай, казахскай).