Перайсьці да зьместу

Арцемій (Кішчанка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арцемі
Архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі
18 ліпеня 2012 — 9 чэрвеня 2021
ЦаркваРасейская праваслаўная царква
Беларускі экзархат
ПапярэднікФіларэт (Вахрамееў)
НаступнікАнтоні (Даронін)

Япіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі
4 лютага 1996 — 17 ліпеня 2012

архімандрыт Жыровіцкага манастыра
8 студзеня 1996 — 3 лютага 1996

Адукацыя
  • 9 верасьня 2004 кандыдат багаслоўя
  • 21 лютага 2013 доктар багаслоўя
Дзейнасьцьвыкладчык, тэоляг
Сапраўднае імяАляксандар Анатолевіч Кішчанка
Нарадзіўся25 красавіка 1952 (72 гады)
Сьцяг СССРСССР, БССР, Менск
Памёр22 красавіка 2023(2023-04-22) (70 гадоў)
Пахаваны
Прыняцьце сьвятога сану21 лютага 1982 (42 гады таму)
Прыцяцьце манаства3 студзеня 1996 (28 гадоў таму)
Япіскапская хіратонія4 лютага 1996 (28 гадоў таму)

Узнагароды
Ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені Ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені Ордэн сьвятога вялебнага Серафіма Сароўскага II ступені
Ордэн сьвяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кішчанка.

Архіяпі́скап Арце́мій (у сьвеце Аляксандар Анатолевіч Кішчанка; 25 красавіка 1952, Менск — 22 красавіка 2023) — япіскап Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі.

Скончыў сярэдню школу (1969), 3 курсы Беларускага інстытуту мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.

1973—1975 — служыў у савецкім войску.

У 1975—1976 роках быў паслухачым Пскова-Пячорскага манастыра.

У 1976 року паступіў у Ленінградзкую духоўную сэмінарыю.

8 кастрычніка 1978 року архіяпіскапам Выбарскім Кірылам (Гундзяевым) пастрыжаны ў чытальніка.

7 лютага 1982 року прызначаны псальмяром Усьпенскай царквы места Алонца Карэльскай АССР. 21 лютага рукапакладзены цэлібатам у дыякана і прызначаны ў Оланецкую Ўсьпенскую царкву.

28 верасьня 1982 року накіраваны ў распараджэньне мітрапаліта Менскага і Беларускага Філарэт (Вахрамееў)а, патрыяршага экзарха Заходняй Эўропы, дзеля праходжаньня царкоўна-прыходзкага служэньня.

24 сакавіка 1984 рукапакладзены ў ярэя і прызначаны на пасаду сьвятара менскага Аляксандра-Неўскага храму.

18 красавіка 1993 року ўзведзены ў сан протаярэя.

27 сьнежня 1995 року абраны япіскапам Гарадзенскім і Ваўкавыскім[1].

3 студзеня 1996 року ў Сьвята-Ўсьпенскім Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства зь імем у гонар Арцемія, вялікамучаніка Антыяхійскага. 8 студзеня ўзьведзены ў сан архімандрыта.

4 лютага хіратанаваны ў япіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага.

У 1997—1998 — старшыня савету Цэнтру праваслаўнае асьветы ў імя вялебнай Эўфрасіньні Полацкай.

9 верасьня 2004 року атрымаў навуковую ступень кандыдата багаслоўя за дысэртацыю на тэму «Ўводзіны ў праваслаўнае багаслоўе».

У 2006 року паступіў у Хрысьціянскую багаслоўскую акадэмію ў Варшаве. У 2007 року атрымаў ступень магістра багаслоўя за дысэртацыю на тэму «Праблемы выкладаньня прадмету „Катэхізіс“ у краінах колішняга Савецкага Саюзу».

18 ліпеня 2012 року ўзьведзены ў сан архіяпіскапа[2].

21 лютага 2013 року ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі Варшавы абараніў дысэртацыю «Гісторыя Гарадзенскай праваслаўнай япархіі ў 1921—1939 рр.» з прысваеньнем навуковай ступені доктара багаслоўя[3].

У 2021 годзе сышоў з Гарадзенскай катэдры па стане здароўя. Памёр 22 красавіка 2023 у шпіталі.

  1. ^ Определения Священного Синода [1995.12.27: епископом Гродненским и Волковысским по пострижении в монашество и возведении в сан архимандрита быть прот. А. Кищенко, с тем чтобы наречение и хиротония его во епископский сан были совершены в г. Минске] // Журнал Московской Патриархии. М., 1996. № 1 (ЖМП). 12.
  2. ^ Архиепископы Казанский Анастасий и Белгородский Иоанн, епископы Иваново-Вознесенский Иосиф и Ставропольский Кирилл возведены в сан митрополита
  3. ^ Архиепископу Гродненскому и Волковысскому присуждена ученая степень доктора теологии
  4. ^ Патриаршее поздравление епископу Гродненскому Артемию с 30-летием служения в священном сане
  5. ^ Святейший Патриарх Кирилл наградил ряд архипастырей Русской Православной Церкви
  6. ^ Митрополит Александр принял участие в торжествах, посвященных 60-летию епископа Гродненского и Волковысского Артемия
  • АРТЕМИЙ // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2001. — Т. III. — С. 463. — 752 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-89572-008-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]