Абмеркаваньне:Арцемій (Кішчанка)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы»

Аўтарытэтную крыніцу пра існаваньня якраз такога назову гэтае царкоўнае арганізацыі -- калі ласка, „у студыю!“! Такога назову гэтае арганізацыі не існуе: 1) у гэтае сытуацыі перакладаць „русская“ як „расейская“ — недарэчна! 2) у такое форме пабеларуску такога назову не існуе ўвогуле. Існуе: „Белорусский экзархат Московского патриархата“ (ці „Белорусский экзархат Русской православной церкви“). У межах Беларусі — сынонымам ёсьць „Белорусская православная церковь“ („Беларуская прваслаўная царква“). З улікам таго, што гэтая арганізацыя — не беларуская, а расейская (яе філія на тэрыторыі Беларусі), увогуле пераклад іншамоўнага назову (ўласнага імя) выглядае недарэчным. --46.53.240.230 19:33, 16 лістапада 2020 (+03)[адказаць]

Паглядзіце, калі ласка, асноўны артыкул — Беларуская праваслаўная царква — там жа прыводзіцца спасылка на артыкул Сяргея Абламейкі на Радыё Свабода: Праваслаўныя беларусы — народ без сваёй царквы. Для Беларускай Вікіпэдыі гэта безумоўная аўтарытэтная крыніца. Прачытайце таксама артыкул — Расейская праваслаўная царква, у праваслаўі назва царквы ўтвараецца ад назвы дзяржавы, дзе яна дзейнічае. Калі Расею называлі Маскоўскай дзяржавай (Масковіяй) іхная царква называлася Маскоўскай, цяпер жа яна па-беларуску завецца Расейскай, бо асноўная назва артыкула пра дзяржаву — Расея. Маскоўскі патрыярхат — гэта другая варыятыўная назва, хоць з улікам таго, якімі шляхамі Масква дамаглася гэтага патрыярхату і як зь ім абыходзілася — залішні раз згадваць статус патрыярхату будзе завялікім да іх гонарам. З рацыянальнага, мяркую, ёсьць сэнс абмеркаваць даданьне расейскамоўнай назвы ў артыкул Беларуская праваслаўная царква, але гэтае пытаньне трэба ўзьняць у абмеркаваньні адпаведнага артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:12, 16 лістапада 2020 (+03)[адказаць]