Абмеркаваньне:Арсэн Якавенка
Прозьвішча
[рэдагаваць крыніцу]Можа лепш будзе Якавенка? Калі і ствараць артыкул-сьпіс ru:Яковенко, то лепш каб усе Якавенкі мелі аднолькавыя прозьвішчы. --Ліцьвін 23:20, 27 красавіка 2009 (UTC)
- Не прозьвішча для сьпісаў, а сьпісы для прозьвішчаў. На маю думку, спачатку варта вызначыць, як перадаваць такія прозьвішчы ў беларускай мове, і адсюль ужо ісьці. Бо дапасоўваць прозьвіўчы да сьпісаў — першапачаткова ня вельмі правільны падыход. У рэшце рэштаў, можна ў «глядзіце таксама» спасылку дадаць. —zedlik 01:27, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Я глядзеў па гуглу і па распаўсюджваньню гэтага прозьвішча ў Беларусі. Ня чуў каб хтосьці казаў праз э. --Ліцьвін 01:32, 28 красавіка 2009 (UTC)
- «Тарасэвіч» жа кажуць. —zedlik 01:35, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Уся справа ў тым, ці лічыць украінскія назвы іншамоўнымі. Тэарэтычна — так, але практычна — хто яго ведае, у гэтым і праблема. —zedlik 02:01, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Ня чуў ніколі каб хтосьці так казаў. Калі я вучыўся, у некалькіх чалавек было прозьвішча «Тарасевіч», і ва ўсіх праз е. Вось — Тарасевіч. Думаю, калі прозьвішча агульнараспаўсюджанае, то трэба пісаць беларускі варыянт. --Ліцьвін 09:32, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Лёнік Тарасэвіч, [1]. —zedlik 14:15, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Ну, усякае бывае. Хай Лёнік Тарасэвіч. --Ліцьвін 14:32, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Што ўсякае? У чым прынцыповая розьніца між Тарасэвічам і Якавэнкам? —zedlik 14:35, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Ну пакажыце мне дзе беларус мае прозьвішча Якавэнка. Сярод тых што я асабіста ведаю — ніводнага. --Ліцьвін 15:25, 28 красавіка 2009 (UTC)
- А гэта тут пры чым? Хіба асоба, пра якую вядзецца размова, зьяўляецца беларусам? —zedlik 02:10, 2 траўня 2009 (UTC)
- Я кажу пра агульнараспаўсюджаныя прозьвішчы (тое самае што і агульнараспаўсюджаныя імёны). Вы жа прывялі прыклад беларускамоўнага напісаньня. Таму я вас і пытаю, калі ласка, прывядзіце прыклады выкарыстаньня гэтага прозьвішча на беларускай мове праз літару э. А, наогул, можа хопіць ужо? --Ліцьвін 12:25, 2 траўня 2009 (UTC)
- А гэта тут пры чым? Хіба асоба, пра якую вядзецца размова, зьяўляецца беларусам? —zedlik 02:10, 2 траўня 2009 (UTC)
- Ну пакажыце мне дзе беларус мае прозьвішча Якавэнка. Сярод тых што я асабіста ведаю — ніводнага. --Ліцьвін 15:25, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Што ўсякае? У чым прынцыповая розьніца між Тарасэвічам і Якавэнкам? —zedlik 14:35, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Ну, усякае бывае. Хай Лёнік Тарасэвіч. --Ліцьвін 14:32, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Лёнік Тарасэвіч, [1]. —zedlik 14:15, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Ня чуў ніколі каб хтосьці так казаў. Калі я вучыўся, у некалькіх чалавек было прозьвішча «Тарасевіч», і ва ўсіх праз е. Вось — Тарасевіч. Думаю, калі прозьвішча агульнараспаўсюджанае, то трэба пісаць беларускі варыянт. --Ліцьвін 09:32, 28 красавіка 2009 (UTC)
- Я глядзеў па гуглу і па распаўсюджваньню гэтага прозьвішча ў Беларусі. Ня чуў каб хтосьці казаў праз э. --Ліцьвін 01:32, 28 красавіка 2009 (UTC)
Правапіс
[рэдагаваць крыніцу]Паводле фармулёйкі пункту 63 БКП і прыкладу Хэрсон украінскія ўласная імёны разглядаюцца Правапісам як іншамоўныя. Паводле пункту 11б «э» будзе захаванае як у слове іншамоўнага паходжаньня. Тады на якой падставе прозьвішча асобы, пра якую напісаны артыкул, не трапляе пад гэтае правіла? Таксама цікавы прыклад — Сімфэропаль — літара «э» у назьве мае такое самае паходжаньне. —zedlik 02:40, 2 траўня 2009 (UTC)
- Мяркую, што яшчэ можа ўплываць засвоенасьць у беларускай мове. Бо мы ж ня пішам Януковыч. --Red_Winged_Duck 09:58, 2 траўня 2009 (UTC)
- Няма засвоенасьці менавіта гэтага прозьвішча, у тым і праблема. Спрэчнае пытаньне, думаю, гэта яшчэ павылазіць у будучыні і зь іншымі імёнамі і назвамі. —zedlik 15:31, 2 траўня 2009 (UTC)
- Дык Януковіч беларус на 50% . --Vasyl` Babych 10:42, 4 траўня 2009 (UTC)
- У такіх выпадках да праўды ўвогуле не дакапацца :) Напэўна, ёсьць сэнс пры перадачы прозьвішчаў арыентавацца па беларускіх крыніцах ужываньня, калі яны, канечне ёсьць. Хаця ў такіх выпадках, як, напрыклад, гэты, калі ўжываньня няма, я нават ня ведаю, што рабіць. —zedlik 20:22, 7 траўня 2009 (UTC)
Значнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул выклікае сумнеўнасьць значнасьці ўнёска гэтага "кампазытара" ў сусьветную гісторыю музыкі. У расейскае Вікіпэдыі артыкул ужо быў выдалены. Я мяркую, што гэты артыкул ня варты пакуль зьмяшчэньня ў Вікіпэдыі. Wizardist г +у 21:37, 25 сьнежня 2009 (UTC)
- Як па мне, у сэкцыі «Удзел у конкурсах» адзнакаў і ўзнагародаў дастаткова, каб пакінуць. Насамрэч, спрэчнае пытаньне, таму без увядзеньня крытэраў значнасьці тут справа ня вырашыцца. Ну альбо меркаваньнем суполкі наконт канктрэтнага артыкула. —zedlik 23:16, 25 сьнежня 2009 (UTC)
- Гэтыя ўзнагароды, як падкрэслілі ў ruwiki, толькі лякальнага характару. Ды й я ўпэўнены, што гэтак можна кожнае «музычнае цуда» ў вікіпэдыю зьмясьціць... Wizardist г +у 23:36, 25 сьнежня 2009 (UTC)
- Ну ня ведаю, апроч украінскіх узнагародаў таксама ёсьць узнагароды з Расеі, Грузіі і Нямеччыны. —zedlik 00:24, 26 сьнежня 2009 (UTC)
- А дзе яго творы? Ці яго праца, як, напрыклад, дэрыжэра? Ну, дзе? Wizardist г +у 00:26, 26 сьнежня 2009 (UTC)
- Ну ўзнагароды ж проста так не даюць. Ну тое было проста маё меркаваньне, пакуль нічыя, прапаную пачакаць іншых :) —zedlik 00:28, 26 сьнежня 2009 (UTC)
- А што, музыка абявязкава павінен быць дэрыжэрам? Ня ведаў. Фармальна артыкул адпявядае крытэрам значнасьці, бо ёсьць інфармацыя ў сеціве, напрыклад, сустрэча ды падтрымка Прэзыдэнтам Кучмай. (Хоць адну добрую справу зрабіў, прынамсі :)) Гэтае пытаньне ўжо абмяркоўвалась, артыку пакінулі. --Vasyl` Babych 02:52, 20 студзеня 2010 (UTC)
- А дзе яго творы? Ці яго праца, як, напрыклад, дэрыжэра? Ну, дзе? Wizardist г +у 00:26, 26 сьнежня 2009 (UTC)
- Ну ня ведаю, апроч украінскіх узнагародаў таксама ёсьць узнагароды з Расеі, Грузіі і Нямеччыны. —zedlik 00:24, 26 сьнежня 2009 (UTC)
- Гэтыя ўзнагароды, як падкрэслілі ў ruwiki, толькі лякальнага характару. Ды й я ўпэўнены, што гэтак можна кожнае «музычнае цуда» ў вікіпэдыю зьмясьціць... Wizardist г +у 23:36, 25 сьнежня 2009 (UTC)
- http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Вікіпэдыя:Кандыдатуры_на_выдаленьне/Архіў/2009#.D0.90.D1.80.D1.81.D1.8D.D0.BD_.D0.AF.D0.BA.D0.B0.D0.B2.D1.8D.D0.BD.D0.BA.D0.B0 --Vasyl` Babych 03:06, 20 студзеня 2010 (UTC)