Вялікі посьпех мела трэцяя частка сэрыі Heroes of Might and Magic III, выпушчаная ў 1999 годзе. Да пятай часткі падзеі ўсіх гульняў сэрыі разгортваюцца ў сусьвеце Might and Magic. Пачынаючы зь пятай часткі сэрыі дзеяньне перанеслася ў новы сьвет — Асган (Ashan). Шостая частка сэрыі, у адрозьненьне ад папярэдніх, носіць назву Might and Magic: Heroes VI. Расейскі пераклад гульні рабіла студыя «Бука».