Арнольд Міхневіч
Выгляд
Арнольд Міхневіч | |
Дата нараджэньня | 9 верасьня 1936 або 1936[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 траўня 2020 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, лексыкограф, культуроляг, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мовазнаўства[2], сацыялінгвістыка[2], лексыкалёгія[2], лексыкаграфія[2], этымалёгія[2], моўная культура[d][2], рыторыка[2] і культуралёгія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1977) |
Узнагароды |
Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (9 верасьня 1936, Менск — 23 траўня 2020, Кёльн) — беларускі мовазнавец. Доктар філялягічных навук (1977), прафэсар (1980).[3]
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Гомельскі пэдагагічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сэктару расейскай мовы з 1978 году), у Менскай вышэйшай партыйнай школе з 1983 году. Чалец КПСС з 1971 году.[3]
Быў прарэктарам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытуту праблем культуры.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэмы дасьледаваньняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалёгіі, культуры беларускай і расейскай моваў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кнігі[3]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. — Мн., 1965.
- Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. — Мн., 1976.
- Хрестоматия по лекторскому мастерству. — Мн., 1978.
- Введение в методику лекционной пропаганды. — Мн., 1982.
- Ораторское искусство лектора. — М., 1984.
- Русско-белорусский разговорнк. — Мн.: Выш. шк., 1991. — 335 с.
У супрацы[3]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Лектарскае майстэрства» (1975).
- «Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, Т.1—2, 1977—1979).
- «Беларуская мова для небеларусаў» (1978, 2-е выд.).
- «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (1980, Т.2).
- «Беларуская мова. Падручнік для 4 класа школ з рускай мовай навучання» (1982, 4-е выд.).
Артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыкляпэдыях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхневіч, А. Я. Прамова / А. Я. Міхневіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 5.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ЭЛМБ, Т. 3. — С. 650.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 9 верасьня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 23 траўня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Кёльне
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выкладчыкі Менскай вышэйшай партыйнай школы
- Выкладчыкі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту
- Дактары філялягічных навук
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Сябры КПСС
- Беларускія мовазнаўцы
- Савецкія мовазнаўцы