Ваагн Хачатран
| Ваагн Хачатран | |
| па-армянску: Վահագն Խաչատրյան | |
| | |
|---|---|
| 1995 — 1999 | |
| 4 сьнежня 1992 — 22 лютага 1996 | |
| Папярэднік | Hambardzum Galstyan[d] |
| Наступнік | Ashot Mirzoyan[d] |
| 2 жніўня 2021 — 3 сакавіка 2022 | |
| з 13 сакавіка 2022 | |
| Папярэднік | Ален Робертавіч Сіманян[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 22 красавіка 1959[1][2][3] (67 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Anahit Minasyan[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Ваагн Гарнікавіч Хачатран (па-армянску: Վահագն Գառնիկի Խաչատրյան, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзяяч. Прэзыдэнт Армэніі з 13 сакавіка 2022 году[4].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі. З 1980 да 1981 году служыў у Савецкай Арміі.
У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш». З 1989 да 1992 году працаваў кіраўніком аддзелу, намесьнікам генэральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».
У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвану і дарадцы прэзыдэнта Армэніі.
З 1996 да 1999 году дэпутат парлямэнту. Чалец Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаньнях. Сябра фракцыі «Рэспубліка».На парлямэнцкіх выбарах у Армэніі 2007 году зьяўляўся прадстаўніком блёку «Імпічмент»[5].
З 2021 да 2022 году займаў пасаду міністра высокатэхналягічнай прамысловасьці Рэспублікі Армэнія.
На пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 году абраны прэзыдэнтам Армэніі[6]. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.parliament.am/deputies.php?sel=details&ID=449&lang=eng — Нацыянальны сход Армэніі.
- ↑ https://iravaban.net/en/367709.html
- ↑ le Président de la République
- ↑ Указы Президента Республики Армения
- ↑ «ИМПИЧМЕНТ», «ПОБЕДА», «СВОБОДА» | Aravot Ru
- ↑ В Армении избрали президента. Газета.ру (2022-03-03).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Жыцьцяпіс (арм.)