Оракл-арэна
| Oracle Arena | |
| Краіна | ЗША |
|---|---|
| Горад | Оўклэнд |
| Год пабудовы | 15 красавіка 1964 |
| Дата адкрыцьця | 9 лістапада 1966 (59 гадоў таму) |
| Зьмяшчальнасьць | Хакей 17 200 Баскетбол 19 596 Канцэрты 20 000 |
| Хатняя каманда | Голдэн Стэйт Ўорыярз |
| Каардынаты | 37°45′01″ пн. ш. 122°12′11″ з. д.HGЯO |
| Oracle Arena на мапе ЗША Oracle Arena | |
| Афіцыйны сайт | |
О́ракл-арэн́а (па-ангельску: Oracle Arena), таксама вядомая як «Оўклэнд Калізеўм-арэна» (па-ангельску: Oakland Coliseum Arena), «Оўклэнд-арэна», «Арэна ў Оўклэнд» і «Нью-арэна» (па-ангельску: The New Arena) — спартовы комплекс у Оўклэндзе, Каліфорнія. Першая назва стадыёну — «Оўклэнд-Аламэда Каўнці Калізеўм-арэна» (па-ангельску: Oakland-Alameda County Coliseum Arena). На сёньняшні час гэта самая старая арэна, што выкарыстоўваецца ў чэмпіянаце НБА.
З 1966 году «Оракл-арэна» зьяўляецца хатняй для баскетбольнага клюбу НБА «Голдэн Стэйт Ўорыярз». У сэзонах 1997/98 і 1998/99 студэнцкая каманда «Каліфорнія Голдэн Бэарз» з Pac-10 выступала на гэтай арэне, у 1966—1973 гадох «Бэй Бомбэрс», у 1967—1976 «Каліфорнія Голдэн Сілз» з НХЛ.
У 1996 годзе арэна была перабудаваная.
20 кастрычніка 2006 году «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і кампанія Oracle падпісалі дзесяцігадовая пагадненьне, па якому стадыён будзе называцца «Оракл-арэна»[1].
Арэна прымала шоў рэстлінга WCW SuperBrawl у 1999 годзе і WWE Elimination Chamber у 2011 годзе[2], а также Матч усіх зорак НБА у 2000 годзе[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ World’s Largest Enterprise Software Company Enters Into Multi-Year Deal To Brand Home Of Bay Area NBA Team Праверана 2015-03-22 г.
- ↑ Matt Boone (20 Feb 2011) WWE Elimination Chamber PPV Results (February 20, 2011 Праверана 2015-08-22 г.
- ↑ 2000 All-Star Game recap Праверана 2015-08-22 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||