Перайсьці да зьместу

Антон Сарокін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Сарокін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лютага 1996(1996-02-21)[1] (28 гадоў)
Рост 176 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Нёман Горадня 1 (0)
2019 Смаргонь 12 (0)
2019—2024 Баранавічы 96 (6)

Антон Сарокін (нарадзіўся 21 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Баранавічы».

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ №5, дзе першым трэнэрам гульца быў Валеры Чарняк. У 2012 годзе гулец прыяднаўся да гарадзенскага «Нёмана», дзе абараняў колеры клюбу ў юнацкім і дублюючым складах.

У красавіку 2015 году першы раз выправіўся ў арэнду ў «Баранавічы», дзе згуляў увесь сэзон. Дэбютаваў у Першай лізе 26 красавіка 2015 году, калі зьявіўся на замену на 75-й хвіліне матча супраць «Смалявічаў-СТІ». Першым голам адзначыўся 22 ліпеня ў матчы супраць «Крумкачоў». Цягам сэзону быў футбалістам першай адзінаццатцы. Па вяртаньні ў «Нёман» гуляў за дублюючы склаў, але здолеў дэбютаваць у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Слуцка» 26 чэрвеня 2016 году. У красавіку 2017 году прыяднаўся да «Баранавічаў» у другі раз[2]. Аднак, гэтым разам пераважна быў гульцом ратацыі. У каманзе правёў і сэзон 2018 году. У сакавіку 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[3]. У жніўні 2019 году вярнуўся ў «Баранавічы»[4]. Не зважаючы на тое, што баранавіцкі клюб паводле вынікаў сэзону 2018 году страціў месца ў Першай лігі, гулец застаўся ў камандзе і дапамог ёй вярнуцца назад праз год.Пазьней футбаліст працягнуў абараняць колеры клюбу як адзін з ключавых гульцоў. У сьнежні 2022 году Сарокін быў адным з тых футбалістаў, хто застаўся ў клюбе, пасьля таго, як многія гульцы зышлі зь яго[5].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2016 Найвышэйшая ліга 1 0
Баранавічы 2017 Першая ліга 20 0
2018 Першая ліга 25 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]