Перайсьці да зьместу

Антоні Казімер Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Казімер Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1689
Памёр 16 траўня 1739
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Юры Станіслаў Сапега
Ізабэла Алена з Палубінскіх
Дзейнасьць палітык

Антоні Казімер Сапега (1689 — 16 траўня 1739, Дзярэчын) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (17061709), кашталян троцкі1737).

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Юрыя Станіслава і Ізабэлы Алены з Палубінскіх.

У 17051708 навучаўся ў Парыжы. У 17111713 быў у апазыцыі да караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. Узяў актыўны ўдзел у Віленскай канфэдэрацыі (1716), калі падпісаў акт генэральнай канфэдэрацыі як камісар ад Троцкага ваяводзтва. У 1726 разам са стрыечным братам Янам Казімерам езьдзіў у Пецярбург для заручынаў сына апошняга Пятра Паўла з Марыяй Меншыкавай і для ўсталяваньня кантактаў з прадстаўнікамі расейскай эліты.

Абіраўся дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1714, 1719, 1724 (ягоны маршалак). Актыўна дзейнічаў на соймах 1730 і 1732, каб сарваць паседжаньні. У 1733 на элекцыйным сойме з большасьцю радзіны падтрымаў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага. Захоўваў яму вернасьць да самай абдыкацыі (1736).

У 1738 браў актыўны ўдзел у працы камісіі па павелічэньні войска, беспасьпяхова імкнуўся абкласьці падаткам на войска радзівілаўскія «Нойбурскія маёнткі»[1].

Да нашага часу захаваліся фрагмэнты дзёньніка А. К. Сапегі, датаваныя 17281733.

  1. ^ Андрэй Мацук. Сапега Антоні Казімір // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 541.