Антоніё Радрыгес Давале
Антоніё Радрыгес Давале | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1990[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 | Сэльта Б[d] | 26 (6) |
2009—2014 | Сэльта | 68 (4) |
2011 | → Уэска | 16 (1) |
2014 | Спортынг Канзас-Сіці[d] | 19 (1) |
2015—2017 | Леганэс | 14 (1) |
2015 | Люга[d] | 20 (3) |
2017 | Раё Вальекана | 2 (0) |
2017—2018 | Бэнгалуру[d] | 13 (0) |
2018—2019 | Нэа Саляміна | 0 (0) |
2018—2019 | → Іст Бэнгал[d] | 11 (0) |
2019—2020 | Роял Тай Наві[d] | 8 (2) |
2021 | Эль-Эхіда[d] | 18 (0) |
2021—2022 | Істэрн[d] | 4 (0) |
2022—2023 | Карушу[d] | 2 (0) |
Анто́ніё Радры́гес Дава́ле (па-гішпанску: Antonio Rodríguez Dovale), болей вядомы як Тоні (гішп. Toni; нар. 4 красавіка 1990 году, Ля-Каруньня) — колішні гішпанскі футбольны левы паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тоні сярод іншых моладзевых клюбаў пасьпеў пакуляць за «Барсэлёну», перш чым пачаў прафэсійную кар’еру ў 19-гадовым узросьце за клюб другога дывізіёну «Сэльта»[3]. Толькі на нейкі час пакінуўшы клюб дзеля арэнды ва «Ўэсцы» ў тым самым дывізіёне[4], у сэзоне 2011—2012 рокаў дапамог «Сэльце» вярнуцца ў Ля Лігу пасьля пяцігадовага перапынку. Дэбют у найвышэйшым гішпанскім дывізіёне адбыўся 18 жніўня 2012 ў хатнім матчы з «Малягай», у якім ён выйшаў на замену[5].
Пасьля таго, як у «Сэльты» ўлетку 2013 году зьмяніўся галоўны трэнэр, Тоні застаўся ў клюбе, хоць яму й давялося перакваліфікавацца ў левага абаронцу[6][7]. Аднак у выніку ён стаў часьцей заставацца ў запасе, у той час як на ягонай пазыцыі гуляў нават праваногі Хоні[8].
11 сакавіка 2014 Тоні перайшоў у амэрыканскі клюб «Спортынг Канзас-Сіці»[9]. Аднак ужо 29 студзеня 2015 году перайшоў у гішпанскі клюб «Люга», з другога дывізіёну гішпанскага чэмпіянату.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Toni Dovale // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Antonio Rodríguez Dovale // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ La efectividad del Numancia azota el perdón vigués (гішп.). Marca (29 жніўня 2009). Праверана 30 жніўня 2013 г.
- ^ 'Toni' Rodríguez: Soy un jugador polivalente. Marca, 20 January 2011 (гішп.)
- ^ Olinga makes history; ESPN FC, 18 жніўня 2012
- ^ Toni, con los dos pies en el Celta (гішп.). La Voz de Galicia (13 жніўня 2013). Праверана 16 верасьня 2013 г.
- ^ Toni: «El cuerpo técnico tiene una idea y yo creo ciegamente en ella» (гішп.). Vavel (23 жніўня 2013). Праверана 16 верасьня 2013 г.
- ^ Luis Enrique deja a Toni fuera de la lista para visitar al Real Madrid (гішп.). El Mundo Deportivo (5 студзеня 2014). Праверана 8 красавіка 2014 г.
- ^ Sporting Kansas City signs Spanish midfielder Antonio Dovale. Sporting Kansas City (11 сакавіка 2014). Праверана 8 красавіка 2014 г.