Перайсьці да зьместу

Валянцін Янін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянцін Янін
па-расейску: Валентин Лаврентьевич Янин
Дата нараджэньня 6 лютага 1929(1929-02-06)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 лютага 2020(2020-02-02)[2] (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, археоляг, гісторык, пэдагог
Навуковая сфэра гісторыя[3], археалёгія[3], нумізматыка[3], сфрагістыка[3] і эпіграфіка[3]
Месца працы
Сябра ў Расейская акадэмія навук і Акадэмія навук СССР[d][4]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1963)
Навуковы кіраўнік Artemy Artsikhovsky[d], Aleksandr Sievers[d] і Ivan Spassky[d]
Вучні Aleksandr Khoroshev[d], Pyotr Gaydukov[d], Vladimir Zavyalov[d], Sergey Zakharov[d] і Sergey Chernov[d]
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў мэдаль «Вэтэран працы»
Дзяржаўная прэмія Расейскай Фэдэрацыі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Вялікі залаты мэдаль імя Ламаносава Дзямідаўская прэмія Прэмія імя М. В. Ламаносава

Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін (рас. Валентин Лаврентьевич Янин; 6 лютага 1929, Вятка — 2 лютага 2020, Масква) — расейскі савецкі гісторык, археоляг. Акадэмік АН СССР (1990; сябра-карэспандэнт з 1966). Доктар гістарычных навук (1963), прафэсар (1965), загаднік катэдры археалёгіі МДУ (1978—2016). Адзін з кіраўнікоў Наўгародзкай археалягічнай экспэдыцыі[5].

Скончыў МДУ у 1951 годзе. У 1966 годзе стаў сябрам-карэспандэнтам АН СССР, у 1990 годзе — сапраўдным сбрам РАН. У 1991—2001 гадох быў сябрам Прэзыдыюму РАН, з 2001 году — дарадца Прэзыдыюму РАН.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Упершыню ў расейскай гістарыяграфіі распрацаваў мэтадычныя прыёмы комплекснага крыніцазнаўства, якое абапіраецца на аналіз разнастайных крыніцаў: пісьмовых, археалягічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў, помнікаў мастацтва. На аснове аналізу гэтых крыніцаў узнавіў гісторыю грашова-вагавых сыстэмаў Русі, палітычных інстытутаў і прынцыпаў фармаваньня дзяржаўнага ладу Вялікага Ноўгарада, вотчыннай сыстэмы Наўгародзкай зямлі; распрацаваў тапаграфію сярэднявечнага Ноўгараду. Першым пачаў выкарыстоўваўць берасьцяныя граматы як гістарычную крыніцу.

Разам зь лінгвістам Андрэем Залізьняком зьвярнуў увагу на тое, што нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр, сябра-карэспандэнт АН СССР і аўтар найбольшага этымалягічнага слоўніка расейскай мовы, дзеля абгрунтаваньня этымалёгіі назвы Літва зь летувіскай мовы прыводзіў сфальсыфікаваную старажытнарускую форму Литъва з спасылкай на Аповесьць мінулых часоў. Аднак напраўду ў адпаведнай крыніцы — як і ў іншых старажытных рускіх крыніцах — бытуе выняткова форма Литва, што фактычна зьняпраўджвае гіпотэзу пра запазычаньне назвы Літва зь летувіскага Lietuvа[6].

  1. ^ а б Янин Валентин Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5e373c1c9a794740f4475fd4
  3. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-57.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 270.
  6. ^ Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте. — М., 1993. С. 245.