Анафеляс (міталёгія)
Выгляд
Анафеляс (лет. Anafielas) — паводле рэлігійных паданьняў паганскай Летувы, непрыступная гара вечнасьці каля Крэтынгі, на якую ўздымацца асуджаныя душы памерлых.
У сваёй «Гісторыі літоўскага народу» Тэадор Нарбут прыводзіць наступнае паданьне з Жамойці:
«Ёсьць гара, надзвычай высокая, стромкая, непрыступная скала, якая называецца Анафеляс, куды цені ўзьбірацца мусяць. Таму для хутчэйшага на яе ўзьбіраньня неабходныя даўгія пазногці, пазуры зьвяроў, зброя, коні, слугі і да т. п. І чым багацейшы чалавек, тым цяжэйшы для яго пад’ём, таму што зямныя набыткі абцяжарваюць душу — бедны, лёгкі як пёрка, можа ўскараскацца на гару, калі пры жыцьці не зьневажаў багоў. Інакш грэшнага багача абрабуе цмок Візунас, што жыве пад гарой, і, таксама як беднага грэшніка, панясуць багацея лютыя вятры. Боская істота, што жыве на вяршыні той гары, поўная справядлівасьці і судзіць памерлых у адпаведнасьці зь іхнімі жыцьцёвымі ўчынкамі. Кожны паводле яе суду атрымлівае ўзнагароду ці вечнае пакараньне.» | ||
—Тэадор Нарбут, Пра суд божы, неба альбо пекла // Старажытная гісторыя літоўскага народа |
Польскі пісьменьнік Юзэф Ігнацы Крашэўскі ўжыў слова «анафеляс» для назвы аднае са сваіх паэмаў, прадметам якое абраная карціна летапіснай Літвы.
У казках славянаў існуе шкляная гара, на вяршыні якой знаходзіцца сьпячая прыгажуня, а ўздымаюцца на гару ня душы памерлых, а добрыя малодцы. Гэтыя матывы паляглі ў сюжэтную аснову баляды Яна Чачота «Бекеш»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Станкевіч, С. Ян Чачот // Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі = Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej / Валер Булгакаў. — 1-е выд.. — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства: 2010. — С. 52. — 211 с. — ISBN 83-60456-21-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анафиелас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1890—1907.