Перайсьці да зьместу

Анатоль Падгайскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Падгайскі
Дата нараджэньня 27 жніўня 1946(1946-08-27)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці ліпень 1982[1] (35 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак сьпявак
Месца працы
Інструмэнты голас[d]
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Падгайскі.

Анато́ль Сярге́евіч Падга́йскі (27 жніўня 1946, Сноў, Нясьвіскі раён, БССР, СССР — ліпень 1982, Менск, БССР, СССР) — беларускі савецкі эстрадны сьпявак (лірычны барытон). Заслужаны артыст Беларускай ССР.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе любілі сьпяваць.

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю. З 1972 року — саліст канцэртна-эстраднага аркестру Дзяржтэлерадыё, з 1974 — саліст Беларускага радыё і тэлебачаньня. Выконваў песьні вядомых беларускіх кампазытараў: Анатоля Багатырова, Яўгена Глебава, Ігара Лучанка. Гастраляваў па СССР і за мяжой.

Аднойчы падчас палёту на гастролі адмовіўся засьпяваць для партыйнага чыноўніка, што ляцеў разам зь ім у самалёце. Пасьля гэтага на пэўны час пазбавіўся выступаў і запісаў на радыё.

У ліпені 1982 року вяртаўся з вайсковай часткі пасьля канцэрту п’яны. Ля пад’езду яго спыніў міліцыянт і, каб затрымаць, выклікаў падмацаваньне, у выніку чаго сьпявак трапіў у Ленінскі РАУС. Там яго забілі.

  1. ^ а б в г Анатолий Подгайский // https://xn----itbjtikddaa.xn--p1ai/performer.aspx?performerId=822
  2. ^ Выпускники колледжа // Гарадзенскі дзяржаўны коледж мастацтваў — 1948.