Анатоль Літвіновіч
Анатоль Літвіновіч лац. Anatol Litvinovič | |
Дата нараджэньня | 25 лістапада 1951 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2023 |
Месца вучобы | |
Занятак | фальклярыст, этнограф, публіцыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Анатоль Фёдаравіч Літвіновіч (нар. 25 лістапада 1951, вёска Любань Вялейскага раёну Менскай вобласьці — 2023) — беларускі мовазнаўца, фальклярыст і этнограф. Кандыдат філялягічных навук (1992 год)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1975 годзе. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Докшыцкім раёне, пазьней — старшым навуковым супрацоўнікам у Музэі рамёстваў і народных промыслаў у Заслаўі.
З 1979 году працаваў ў аддзеле (музэі) старажытнабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, з 1988 году — у лябараторыі беларускага фальклёру БДУ сьпярша навуковым, пазьней старшым навуковым супрацоўнікам. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Пытаньні беларускай фальклярыстыкі ў польскім пэрыядычным друку другой паловы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзя».
У пачатку 2000-х гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка на катэдры тэорыі і гісторыі культуры, пазьней дацэнтам на катэдры рэжысуры абрадаў і сьвятаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.
У 2021 годзе ў час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня затрымліваўся супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі на 10 дзён за налепленыя на акно бела-чырвона-белыя сэрцайкі; пакуль адбываў арышт, нехта выбіў шыбу ў кватэры, дзе жыла сямʼя[2].
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў рэгіянальныя асаблівасьці беларускай традыцыйнай культуры (асабліва Палесься), фальклёру Чарнобыльскага рэгіёну, пытаньняў гісторыі беларускай фальклярыстыкі, беларуска-польскіх, беларуска-летувіскіх, беларуска-расейскіх, беларуска-нямецкіх повязяў у галіне традыцыйнай народнай культуры.
Зьвяртаў увагу на тое, што расейцы, украінцы, палякі ды іншыя народы часта называлі беларускую мову «літоўскай» яшчэ ў XIX стагодзьдзі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларускі фальклор: энцыклапедыя, у 2 т. Т. 2. — Менск, 2006. С. 40.
- ^ Памёр навуковец Анатоль Літвіновіч, Наша Ніва, 21 студзеня 2023 г.
- ^ Літвіновіч А. Беларуская мова на старонках «Энцыклапедыі літоўскай мовы» // Наша слова. № 32 (975), 2010 г.
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Вялейскім раёне
- Памерлі ў 2023 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія мовазнаўцы
- Беларускія фальклярысты
- Беларускія этнографы