Амар аль-Башыр
Амар аль-Башыр | |
و يعرف بي بيشة)عمر البشير | |
7-ы прэзыдэнт Судану | |
---|---|
30 чэрвеня 1989 — 11 красавіка 2019 | |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Ахмэд аль-Міргані |
Старшыня Рэвалюцыйнай каманднай рады нацыянальнага ўратаваньня | |
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993 | |
Міністар абароны Судану | |
30 чэрвеня 1989 — 16 кастрычніка 1993 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1 студзеня 1944 (80 гадоў) Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан |
Партыя: | Нацыянальны кангрэс |
Сужэнец: |
Фатыма Халід Відад Бабікэр Амэр |
Адукацыя: | Эгіпецкая вайсковая акадэмія |
Узнагароды: | |
Ама́р Хаса́н Ахма́д аль-Башы́р (па-арабску: عمر حسن أحمد البشير; нар. 1 студзеня 1944, Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан) — суданскі палітык, 7-ы прэзыдэнт Судану (1989—2019), старшыня партыі Нацыянальны кангрэс. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, скінуўшы дэмакратычна абраны ўрад прэм’ер-міністра Садыка аль-Махдзі[1]. З таго часу тройчы быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта.
За ягоным кіраваньнем скончылася грамадзянская вайна ў Судане, у выніку якое адбылося аддзяленьне ў самастойную дзяржаву Паўднёвага Судану (2005); у вайне ў Дарфуры загінулі паводле розных ацэнак ад 200[1] да 400 тысячаў чалавек[2][3].
У сакавіку 2009 стаў першым дзейным прэзыдэнтам дзяржавы, абвешчаным у вышук Міжнародным крымінальным судом за арганізацыю масавых забойстваў, згвалтаваньняў і рабаўніцтва цывільнага насельніцтва Дарфуру[3][4]. Рашэньне суду не прызнанае Афрыканскім зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў, Рухам недалучэньня, урадамі Расеі й Кітаю.
11 красавіка 2019 году адхілены ад улады і ўзяты вайскоўцамі пад варту, а ў краіне пачаліся кансультацыі наконт стварэньня «пераходнай рады»[5].
Стасункі зь Беларусяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 року Беларусь стала першай краінай Эўропы, якую наведаў Амар аль-Башыр[6][7].
У студзені 2017 року Аляксандар Лукашэнка наведаў Судан, дзе правёў перамовы з Амарам Хасанам Ахмэдам аль-Башырам і падпісаў дамову аб дружалюбных стасунках і супрацоўніцтве[8].
10 сьнежня 2018 року Амар аль-Башыр прыехаў зь візытам у адказ[9], дзе адкрыў амбасаду Судану і падпісаў некалькі пагадненьняў пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва[10]. Перад ягоным прыездам Міжнародны крымінальны суд адаслаў беларускім уладам запыт на арышт і выдачу аль-Башыра паводле Рымскага статуту на аснове двух ордэраў на арышт, выдадзеных у 2009 і 2010 роках[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б FACTBOX — Sudan’s President Omar Hassan al-Bashir (анг.). Reuters (14 ліпеня 2008). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Q&A: Sudan’s Darfur conflict (анг.) BBC News. Бі-Бі-Сі (23 лютага 2010). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ а б The Darfur Genocide (анг.). United human rights council (26 траўня 2009). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Alleged crimes (non-exhaustive list) (анг.) The Prosecutor v. Omar Hassan Ahmad Al Bashir. International criminal court. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Прэзыдэнта Судану, які кіраваў 30 гадоў, узялі пад варту, Радыё Свабода, 11-04-2019
- ^ Каліноўскі, Валер (29 ліпеня 2004) Суданскі прэзыдэнт завяршыў візыт у Беларусь, а ягоная жонка наведала сёньня фабрыку «Мілавіца» і фітнэс-цэнтар Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Пачаўся афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Судан Навіны. Беларускае тэлебачаньне (16 студзеня 2017). — …прэзідэнт Судана ў Беларусі бываў у 2004. Гэта быў не толькі першы афіцыйны візіт у гісторыі дзяржаў, але і першы візіт Амара аль-Башыра ў Еўрапейскі рэгіён. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ БелТА. (18 студзеня 2017) Беларусь абмеркавала магчымасьць удзелу ў здабычы нафты і газу ў Судане Палітыка. Звязда. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Лукашэнка сустрэўся з «самым жорсткім» прэзыдэнтам з Афрыкі. Хто такі аль-Башыр Палітыка. Радыё «Свабода» (10 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ President Al-Bashir Expresses Satisfaction over Relations with Belarus (анг.) News. Sudan news agency (11 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
- ^ Request to the Republic of Belarus for Cooperation in the Arrest and Surrender of Omar Hassan Ahmad Al-Bashir (анг.) (pdf). Міжнародны крымінальны суд (4 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Справа Аль-Башыра на бачыне Міжнароднага крымінальнага суду
- Амар Хасан Ахмад аль-Башыр на бачыне «Міжнароднага суду»
- Амар Хасан Ахмад аль-Башыр на партале «Правасудзьдзя Гаагі»
Папярэднік Ахмэд аль-Міргані |
Прэзыдэнт Судану 1989 — 2019 |
Наступнік ' |
|
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Прэзыдэнты Судану
- Нарадзіліся ў штаце Ніл
- Выпускнікі Эгіпецкай вайсковай акадэміі
- Фэльдмаршалы
- Асобы, вышукваныя Міжнародным крымінальным судом
- Абвінавачаныя ў злачынствах супраць чалавечнасьці
- Абвінавачаныя ў ваенных злачынствах
- Злачынцы генацыду
- Захапілі ўладу ў выніку перавароту
- Сябры Нацыянальнага кангрэсу (Судан)
- Удзельнікі вайны ў Дарфуры
- Суданскія антыкамуністы
- Суданскія ісламісты
- Суданскія суніты