Хасан Рухані
Хасан Рухані | |
![]() | |
Прэзыдэнт Ірану | |
---|---|
3 жніўня 2013 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Махмуд Ахмадзінэжад |
Сакратар найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану | |
14 кастрычніка 1989 — 15 жніўня 2005 | |
Прэзыдэнт: | Алі Рафсанджані, Махамат Хатамі |
Наступнік: | Алі Ларыджані |
Пасол Сходу ісламскай рады Ірану | |
28 траўня 1980 — 26 траўня 2000 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 лістапада 1948 (74 гады) Саркэх, астан Сэмнан, Іран |
Партыя: | Сувязь сьвятароў-змагароў (1988—2009), Ісламская рэспубліканская партыя (1979—1987) |
Сужэнец: | Саэбэ Рухані[d] |
Дзеці: | 5 |
Бацька: | Haj Asdollah Fereydoon Rohani[d][1] |
Адукацыя: | Кумская хаўза, Тэгеранскі ўнівэрсытэт (1972), Калядонскі ўнівэрсытэт (1999) |
Хасан Фэрыдан Рухані (па-пэрсыдзку: حسن روحانی, вымаўляецца: хэсэн’е фэрэдэн рухані; нарадзіўся 12 лістапада 1948 году, Саркэх, Іран) — прэзыдэнт Ірану з 3 жніўня 2013 году. Адзін з найстарэйшых палітыкаў Ірану, удзельнік ісламскага перавароту ў Іране 1979 году. Мучтахід. Акадэмік і дыплямат. З 1999 году зьяўляецца радцам Рады старцаў. З 1989 году зьяўляецца радцам Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі. З 1991 году зьяўляецца радцам Рады ўгоды. З 1992 году ўзначальвае ўстанову важных дасьледаваньняў. Рухані займаў пасады старшыні Сходу ісламскай рады чацьвертага й пятага скліканьня й сакратара Найвышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі з 1989 па 2005 гады. Удзельнічаў у перамовах з краінамі захаду па пытаньнях ядзернай зброі й ядзернай энэргетыкі.
7 траўня 2013 году Рухані пачаў выбарчую барацьбу за пасаду прэзыдэнта Ірану. Ён сказаў, што калі будзе выбраны на пасаду, то палепшыць адносіны з захадам. На выбарах 15 чэрвеня 2013 году Рухані выйграў у начальніка места Тэгеран Махамата Багэра Галібафа. Было яшчэ чатыры кандыдаты, але яны не стварылі вялікай пагрозы для Рухані. З 3 жніўня 2013 году Рухані выконвае абавязкі прэзыдэнта. Рухані ведае (акрамя, для яго роднай пэрсыдзкай мовы) ангельскую, нямецкую, францускую, расейскую, арабскую мовы.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хасан Фэрыдан Рухані нарадзіўся 12 лістапада 1948 году ў мястэчку Саркэх, што месьціцца каля Сэмнану. У 1960 годзе пачаў навучаньне ў Сэмнанскай духоўнай вучэльні. У 1961 годзе зьехаў у Кум, дзе навучаўся ў вучэльні для сьвятароў. Яго вучылі вядомыя аятолы. З 1969 году пачаў вучобу ў Тэгеранскім унівэрсытэце, дзе вучыў заходняе права. Затым працягнуў сваю вучобу ў Каледонскім ВНУ ў Брытаніі, дзе атрымаў навуковыя ўзнагароды.
Сьвятарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стаўшы сьвятаром, Рухані пачаў чытаць казаньні, якія былі накіраваны супраць тагачаснай улады — шага Рэза Пахлаві. У 1965 годзе разьязджаў па Іране са сваімі казаньнямі. Шмат разоў арыштоўваўся. У лістападзе 1977 году выступіў на вечы ў Тэгеране, прысьвечаным сьмерці Мастафы Хамэйні сына Хамэйні.
З гэтага часу Рухані перасьледваўся спэцслужбамі шага. Махамат Бэхэшты й аятала Матахары параілі Рухані зьехаць зь Ірану. У Парыжы, куды ён накіраваўся, выступаў перад вучнямі ВНУ, дзе навучаліся іранцы.
Жыцьцё пасьля 1979 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Удзельнічаў у перавароце 1979 году. Займаў шмат пасадаў у гэтым годзе. З 1980 году зьяўляўся паслом у мачлісе. За 20 гадоў пасольства быў старшынём мачлісу (4 і 5 скліканьня). З 1980 па 1983 гады быў старшынём Назіральнай рады Краёвага ісламскага радыё.
Ірана-ірацкая вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падчас Ірана-ірацкай вайны Рухані займаў тылавыя пасады. З 1982 па 1988 гады быў радцам Вышэйшай рады абароны. З 1986 па 1988 годы займаў пасаду радцы Вышэйшай рады падтрымкі вайны. З 1985 па 1988 год узначальваў вайсковую раду Хатаманбія. З 1986 па 1991 год узначальваў іранскае лётнае войска. З 1988 па 1989 гады быў намесьнікам найвышэйшага ваяводы. Быў узнагароджаны мэдалямі Фатх (перамога) і Наср.
Пасьля вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рухані быў прызначаны на пасаду міністра бясьпекі й выведкі ў 1989 годзе. З 1989 да 2005 год быў пісарам Вышэйшай народнай рады бясьпекі. Быў упаўнаважаным па пытаньнях бясьпекі ў прэзыдэнтаў Алі Хашэмі й Махамата Хатамі з 1989 па 1997 й з 2000 па 2005.
З 1991 году ўваходзіў у склад Рады ўгоды. Гэтую пасаду займаў да таго як стаў прэзыдэнтам. У 1999 годзе асудзіў хваляваньні падчас выбараў прэзыдэнта краіны. Быў абраны 18 лютага 2000 году ў склад Рады старцаў ад астану Сэмнан. З 2006 году быў абраны ў Раду старцаў ад астану Тэгеран.
Рухані займаецца навуковай дзейнасьцю. Удзельнічае ў друку навуковых часопісаў на пэрсыдзкай і ангельскай мовах — Рахборт, Іранскі аглядальнік замежных адносінаў і Замежныя адносіны. У жніўні 2013 году прызначыў падправадыра грамады Ашаха Джагангірага Кушаха
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
-
Прыхільнікі Рухані сьвяткуюць перамогу на выбарах 2013 году ў Тэгеране
-
Хасан Фэрыдан Рухані — падлетак
-
Перамовы Ірану з замежнымі палітыкамі па пытаньні ядзернай зброі, 21 кастрычніка 2003
-
Рухані наведаў польны шпіталь пасьля землятрусу 2003 году
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Навіны пры Рухані(анг.) на Al Jazeera English
- Навіны пры Рухані(анг.) на The Guardian