Аліна Арлова
Аліна Арлова | |
Аліна Арлоўская | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 28 чэрвеня 1988 (31 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Вісагіня, Летува |
Грамадзянства | Летува |
Прафэсія | сьпявачка, аўтар-выканаўца, піяністка |
Жанры | індзі[1][2], альтэрнатыўны рок[3], індзі-фольк[1], дайна і барока-поп |
Псэўданімы | Аліна Арлова |
Сайт | Старонка на Myspace |
Аліна Арлова (па-летувіску: Alina Orlova; 28 чэрвеня 1988, Вісагіня, сапраўднае прозьвішча — Арлоўская) — летувіская сьпявачка. Сьпявае песьні па-летувіску, расейску, ангельску. Акрамя ўласных песьняў, таксама выконвае кавэр-вэрсіі песьняў замежных выканаўцаў (ДДТ, Moby ды інш.).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бацька сьпявачкі па паходжаньні беларус, які нарадзіўся ў Летуве. Маці нарадзілася ў Варонежы (Расея). Калі бацькі былі маленькімі, іхнія сем’і пераехалі да Казахстану. Там яны жылі ў адным доме па суседзтве, будучыя бацькі Аліны пасябравалі, потым ажаніліся і вырашылі паехаць у Летуву[4]. Аліна скончыла літоўскую школу ў Вісагіні[4]. Яна мае малодшага брата.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прэзэнтацыя дэбютнага альбому Laukinis šuo dingo (па-беларуску: Дзікі сабака дынга) у Летуве адбылася ў студзені 2008 году — у касьцёле Сьв. Кацярыны. Гэты выступ трансьляваўся па летувіскім тэлебачаньні. Назва плыткі пазычана ў аднайменнага твору Рувіма Фраермана, аднак у назьве прысутнічае гульня словаў: яе дакладны пераклад зь летувіскае — «Дзікі сабака зьнік» (тады як назва кнігі Фраермана правільна па-летувіску гучыць як Laukinis šuo dingas). Жанр песьняў Арловай брытанскі музычны крытык вызначыў як «бадзера-пануры балтыйскі фольк-поп»[5], а расейскі — як псыхафольк[6]. У Маскве канцэрт-прэзэнтацыя адбыўся 5 траўня ў клюбе «Апельсин».[7] У Расеі плытка выйшла пад лэйблам «Снегири». Праз тры тыдні адбыліся аншлагавыя выступы сьпявачкі ў Лівэрпулі (28 траўня) ды Лёндане (29 траўня)[8].
У лістападзе таго самага году сваім выступам Аліна Арлова закрывала кіеўскі фэст незалежнае музыкі Moloko Music Fest.[9]
У лютым 2010 на расейскім партале openspace.ru была прэзэнтаваная новая песьня «Чудеса».[10] У чэрвені Аліна выступіла на летувіскім фэсьце Be2gether. Яе выступ базаваўся на песьнях, падрыхтаваных для новага альбому. У тым самым годзе францускі індзі-лэйбл «Fargo Music» выдаў дэбютнік у краінах Заходняй Эўропы.[11]
1 ліпеня 2010 году ў Вільні адбылася прэзэнтація альбому «Mutabor».
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Laukinis šuo dingo (2008)
- Mutabor (2010)
- LRT Opus Live (2013)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.israbox.net/1146333922-alina-orlova-mutabor-2010.html
- ^ http://www.music-story.com/alina-orlova/biographie
- ^ а б Баярынаў Д. Алина Орлова: «Я не знаю, кто я» // OpenSpace.Ru. — 2010. — 1 сент.
- ^ exhilaratingly dark, Baltic folk pop — Bella Todd. Alina Orlova // Time Out London, May 27, 2008.
- ^ Аліна Арлова ў «Апельсине» // Коммерсантъ Weekend. — 2008. — 8 мая.
- ^ Аліна Арлова ў «Апельсине»
- ^ Alina Orlova koncertuos Liverpulyje ir Londone
- ^ Moloko Music Fest: Брати і сестри во інді — Артыкул пра фэст у выданьні «Українська Правда»(укр.).
- ^ Новая песьня «Чудеса» — відаэ на партале Openspace.ru
- ^ A.Orlovos albumai bus parduodami V.Europoje ir Skandinavijoje